Для аднаўлення касцёла ў Будславе арганізуюць дабрачынны кірмаш
На аднаўленне касцёла Найсвяцейшай Панны Марыі ў Будславе сабрана 1 130 160 рублёў.
![2021_07_02_imsha18_006_1.jpg 2021_07_02_imsha18_006_1.jpg](/img/v1/images/2021_07_02_imsha18_006_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Збор працягваецца, для яго плануецца арганізаваць кірмаш, сродкі з якога пойдуць на рэстаўрацыю. Кожны жадаючы да 19 снежня можа прынесці свае вырабы і кожны можа ўзяць сабе нешта за ахвяраванне. Падарункі збіраюць у касцёле Найсвяцейшай Панны Марыі ў Будславе і ў касцёле Святой Тройцы (святога Роха) на праспекце Незалежнасці, 44а ў Мінску, піша REFORM.by.
Кірмаш пройдзе з 19 да 24 снежня, паведамляюць арганізатары.
Пажар у касцёле адбыўся 11 мая. Ніхто не пацярпеў. Храм удалося адстаяць. Усе рэліквіі з яго былі эвакуіраваныя. На дадзены момант работы па ўстаноўцы часовага даху завяршыліся, але касцёл пакуль зачынены.