Дзень беларускага пісьменства ў 2017 годзе прыме Полацк

Сімвалічна, што якраз у 2017 годзе будзе адзначацца і 500-годдзе беларускага кнігадрукавання.

Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота


Дзень беларускага пісьменства ў 2017 годзе прыме Полацк, паведаміла намеснік прэмʼер-міністра Беларусі Натальля Качанава.
Віцэ-прэмʼер адзначыла, што сёлета маштабнае свята прыме Рагачоў, у наступным сталіцай Дня пісьменства стане Полацк, і нягледзячы на тое, што тут праходзіла свята ўжо не адзін раз.
Сімвалічна, што якраз у 2017 годзе будзе адзначацца і 500-годзьдзе беларускага кнігадрукавання, і ў Полацку нарадзіўся Францыск Скарына, зазначыла Качанава.
На думку Качанавай, Полацк павінен стаць турыстычнай Меккай і для гэтага ёсьць усё неабходнае. Пры гэтым яна адзначыла, што не ўсе абʼекты, цікавыя турыстам, задзейнічаны ў поўнай меры.
«Усё, што трэба для разьвіцця турызму, у Полацку ёсць. Гэта вельмі важны з гістарычнага пункту погляду горад, тут знаходзяцца славутасці, якія могуць прыцягнуць вялікую колькасць турыстаў», — лічыць яна.
Паводле беларускай службы Польскага радыё