Фінальны канцэрт сезону струннага аркестра «Метамарфоза»

Усяго праз тыдзень, 17 красавіка, струнны аркестр "Метамарфоза" і яго мастацкі кіраўнік — Павел Любамудраў на сцэне тэатральнай залы Палаца прафсаюзаў прадставяць пярліны сусветнай класічнай музыкі.

zakrytie_koncertnoho_sezona.jpg

Незвычайна святочна ў інтэрпрэтацыі музыкантаў прагучаць: “Струнная серэнада” Пятра Чайкоўскага, рамантычная музыка "З часоў Хольберга '' Эдварда Грыга. А легендарнае '”Grand Tango” Астара П’яццоллы для віяланчэлі з аркестрам прымусіць загарэцца нават самае далёкае і абыякавае да класікі сэрца!

Мінская публіка ўжо ў прадчуванні унікальнай падзеі, якая падарыць незабыўную радасць, натхненне і безліч станоўчых эмоцый.

У гэтым сезоне аркестру ''Метамарфоза'' даверылі свой вольны час такія кампаніі, як Velcom, MTбанк, Нацыянальная Акадэмія навук Беларусі і інш. Музыкантам падуладны любы стыль і кірунак музыкі: ад ранняга барока да ультрасучасных саундтрэкау, кавераў і рок апрацовак групп “Бітлз”, “Manowar”.

Саліст канцэрту — уладальнік Гран-пры "Маладыя таленты Беларусі", выбухны віртуоз — Максім Барбаш.
Спяшайцеся пагрузіцца ў атмасферу музычнага свята ў завяршальным канцэрце сезону аркестра "Метамарфоза", дырыжора Паўла Любамудрава і саліста Максіма Барбаша 17 красавіка 19 00 ў тэатральнай зале Палаца прафсаюзаў! Паводле прэс-рэліза