Сольны канцэрт Змітра Вайцюшкевіча з WZ-Orkiestra ў Мінску (фота, відэа)
Канцэрт
праходзіць ў Рэспубліканскім палацы культуры імя Шарко. Музычная
праграма прысвечаная 80-годдзю знакамітай песні на словы беларускага
паэта і музыкі Адама Русака "Бывайце здаровы, жывіце багата".

У
першай частцы канцэрта гучалі песні на словы Адама Русака і музыку
Ісака Любана (у Змітра Вайцюшкевіча складзена адмысловая праграма), у
другой — лепшыя і любімыя песні розных розных гадоў творчасці.


Трэба
адзначыць, што канцэрт Змітра Вайцюшкевіча на вялікай пляцоўцы ў Мінску
(у сувязі з тым, што ўлады лічылі яго непажаданым выканаўцам) апошні
раз ладзіўся ў 2014 годзе.


Нагадаем,
сёлета 4 сакавіка ў Вільні бліскуча прайшоў юбілейны канцэрт «Нашы
каханыя», прысвечаны 10-годдзю творчай супрацы Змітра Вайцюшкевіча і
Уладзіміра Някляева.