Гомельскія ўлады забаранілі Алексіевіч сустрэчу з землякамі

Шануюць ва ўсім свеце, а што на Радзіме? Святлана Алексіевіч, лаўрэатка Нобелеўскай прэміі ў галіне літаратуры за 2015-ты год, хацела правесці сустрэчы з землякамі ў Гомлі і Капаткевічах, дзе яна вучылася ў школе. Але гэтыя планы давялося памяняць з-за мясцовых чыноўнікаў.

aleks.jpg

«На тле тых званкоў з усяго свету што я сёння атрымліваю, мне прыйшоў ліст. Пішуць што абласная бібліятэка адмовілася прымаць і я баюся што ў капаткевіцкай школе ўзнікнуць праблемы. Радзіма пужае», — пракаментавала здарэнне пісьменніца.

Запрашэнні на сустрэчы Алексіевіч атрымлівае з усяго свету

Тыдзень таму яе імя выкарыстаў італьянскі журналіст, каб паказаць, як лёгка падмануць медыі – фальшывае паведамленне пра смерць лаўрэата Нобелеўскай прэміі па літаратуры зʼявілася тады ў шэрагу ўплывовых медыяў. А ўлады Беларусі ў лепшым выпадку пісьменніцу не заўважаюць.
Паводле belsat.eu