Гродна. Вечарына памяці Юрыя Гуменюка
24 верасня ў Гродна адбудзецца вечарына памяці паэта Юрыя Гуменюка. Кожны запрошаны літаратар будзе распавядаць пра паэта і затым чытаць ягоны вершы.
![173fdb22_15f4_41e9_b206_195e2eb40520_w640_r1_s.jpg 173fdb22_15f4_41e9_b206_195e2eb40520_w640_r1_s.jpg](/img/v1/news/full/173fdb22_15f4_41e9_b206_195e2eb40520_w640_r1_s.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Юры Гумянюк
На вечарыне памяці плануюць прэзентаваць кнігу твораў паэта, якая выйшла ў серыі «Гарадзенская бібліятэка».
Юры Гуменюк скончыў самагубствам сёлета 19 студзеня непадалёк ад роднага дому ў Гродна, яму было 43 гады.
Вечарына і прэзентацыя маюць адбыцца а 18-й гадзіне ў артгалерэі «Крыга» на вул. Савецкай. 3-11.