Гвалт і філасофія «Дзіцячага маніфеста»

6 траўня ў 19:00 у прасторы «Кніжная шафа» (пр-т Дзяржынскага 9, Мінск) Стаселька Кірыл прэзентуе кнігу «Дзіцячы маніфест», якая сёлета была намінаваная на чатыры літаратурныя прэміі.

188e85dc_6040_401d_ac71_838258c83f17.png

Імпрэза будзе цікавай як для тых, хто яшчэ не знаёмы з творчасцю аўтара, так і для тых, хто ўжо паспеў прачытаць “Дзіцячы маніфест”. Аўтар распавядзе пра сваю кнігу, пра змены звязаныя з яе выхадам, падзеліцца ўяўленнямі аб сваіх імпрэзах у гарадах Беларусі, рэакцыю на яе чытачоў і тое, як ужо патрапіў у школьны падручнік.
Госці мерапрыемства будуць мець магчымасць набыць кнігу ды атрымаць аўтограф аўтара. Тыя ж, хто ўжо знаёмы з “Дзіцячым маніфестам”, будуць мець магчымасць задаць пытанні аўтару ды пагутарыць з ім пра кнігу.

aaef4269_6781_4d51_89b1_b21961cac4a4.jpg


Звесткі пра кнігу:

“Дзіцячы маніфест” – спроба аўтара знайсці межы і магчымасці чалавечай свабоды ў грамадстве, зразумець асаблівасці Рубікону, які палягае між нормай і вар’яцтвам. У кнізе вы сустрэнеце французскага пісьменніка, цела якога знутры разрываецца ад ціску ўласнага Эга, чалавека, чыя рэальнасць і сон зліваюцца, мастака, чыя галава аддзялілася ад цела, ды шмат іншых герояў, якія па-рознаму намагаюцца напісаць маніфест свайго “Я”.

2fd0ef59_2922_41a2_b19b_b569972bcb89.jpg


Літаратурны крытык Дар’я Латышава ў сваёй рэцэнзіі на кнігу адзначае:
"Гэта вельмі спецыфічнае чытво для падрыхтаванага чытача, якое, нягледзячы на невялікія аб’ёмы, не прачытаеш з наскоку за вечар ці ў грамадскім транспарце. «Дзіцячы маніфест» трэба «каштаваць» паступова, па сказе, слоўцу, літары, перачытваць некалькі разоў."
"...грунтоўная адукацыя маладога пісьменніка пакінула вельмі заўважны адбітак на яго творчасці, таму патрабуе ад чытача не меншай дасведчанасці і высокай інтэлектуальнай падрыхтоўкі."

df8da4d6_bb92_47b3_8162_6c1d8e62c135.jpg


Звесткі пра аўтара:

Стаселька Кірыл нарадзіўся ў 1990 годзе ў Барысаве. У 2013 скончыў Факультэт філасофіі і сацыяльных навук БДУ па спецыяльнасці “Сацыялогія”, у 2014 Магiстратуру Інстытута падрыхтоўкі навуковых кадраў пры НАН РБ. З’яўляецца выпускніком Беларускага калегіўма, Лятучага ўніверсітэта, Школы маладога пісьменніка ГА “Саюз беларускiх пiсьменнiкаў” і Школы маладых мэнэджэраў публічнага адміністравання (Беларусь, Швецыя). На дадзены момант навучаецца ў аспірантуры Акадэміі навук, з’яўляецца дырэктарам “Агенцтва інфармацыйных тэхналогій “Буцэфал”, кіраўніком інтэрнэт-часопіса infographer.by і каардынатарам праекта “Народны журналіст” ды кампаніі “Чытаем беларускую”. Публікаваўся ў такіх часопісах, як “Дзеяслоў”, “Маладосць”, “Паміж”, “pARTtisan”, а таксама ў зборніку “Параходзік сучаснасці”.

c7371dfc_d6b2_4981_816e_a2208d015a16.png


Паводле інфармацыі з прэс-рэліза