Hyundai заклікае правільна называць Беларусь
Паўднёвакарэйская фірма праводзіць незвычайную рэкламную кампанію. Малюнкі з заклікам правільна вымаўляць назву Hyundai і нашай краіны з’явіліся ў запісе кампаніі ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».
![hendai.png hendai.png](/img/v1/news/full/hendai.png?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
На выставе «Дзелавы інтэрнэт» Hyundai на рэкламных ролерных стэндах таксама абыграла няправільнае вымаўленне кампаніі, параўнаўшы яго з з некарэктным назвай Беларусі — «Белоруссия», якое часта ўжываюць грамадзяне Расіі, піша БелаПАН.
![hendai_2.jpg hendai_2.jpg](/img/v1/userfiles/images/hendai_2.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)