«І немагчымае зрабі...»
У выдавецтве «Тэхналогія» выйшла кніга
«І немагчымае зрабі...»
Яна прысвечаная малавядомым шырокаму колу чытачоў падзеям 1968 года, калі на філалагічным факультэце БДУ студэнты ўчынілі сапраўдны дэмарш, сабраўшы подпісы за навучанне па-беларуску.
Адным з завадатараў быў паэт Алесь Разанаў.
Улады тады адрэагавалі рэпрэсіямі — актывістаў выгналі з універсітэта, іншых проста застрашвалі, патрабуючы адклікаць подпісы...