Як гродзенцы адзначылі вяселле ў стылі Дзікага Захаду (ФОТА)
Біл Тонсi быў салдатам паўднёўцаў, самазваным палкоўнікам канфедэратаў, рабаўніком цягнікоў і банкаў ды доўгі час хаваўся ад уладаў. Але калі сустрэў мексіканскую бандытку Марту Акудамадэра, спыніўся. Маладыя вырашылі стварыць сям’ю і пачаць жыццё з чыстага ліста. Такі быў сцэнар вяселля ў гродзенцаў Васіля і Таццяны, якія 11 жніўня адсвяткавалі вяселле ў стылі Дзікага Захаду, піша Hrodna.life.
![18_1_1.jpg 18_1_1.jpg](/img/v1/images/18_1_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Маладая пара — аніматары, без якіх не праходзіць ніводнае свята ў горадзе. Госці на іх вяселле таксама прыйшлі ў касцюмах эпохі Дзікага Захаду. Госці — работнікі культуры, аніматары, сваякі і сябры.
![9_7_1.jpg 9_7_1.jpg](/img/v1/images/9_7_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![11_3_1.jpg 11_3_1.jpg](/img/v1/images/11_3_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
На сваё вяселле Васіль і Таццяна шылі касцюмы ў адмысловых майстроў. Падрыхтоўка да вяселля доўжылася каля года. Госці таксама рыхтаваліся да свята: некаторым прыйшлося доўга шукаць тую ці іншую рэч, каб быць у патрэбным вобразе. Павіншаваць маладых прыйшлі мексіканскія музыкi, каўбоі і індзейцы.
![21_1_1.jpg 21_1_1.jpg](/img/v1/images/21_1_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Больш фота можна ўбачыць тут