«Як літара Ў уратавала Каляды» 30 снежня прыгоды Літары Ў і яе сяброў зноў працягваюцца

30 снежня а 18-00 маленькія і дарослыя гледачы змогуць ізноў пабачыць Літару Ў і яе сяброў на сцэне Маладзёжнага Тэатра Эстрады. Гэтым разам мы ўбачым новую казку з ужо знаёмай назвай – «Як літара Ў уратавала Каляды».

kazka_pra_u_2_kvitki.jpg

Пра што ж новая казка, і ці сапраўды яна будзе істотна адрознівацца ад мінулагодняй??
Так, будзе адрознівацца, і вельмі істотна!!!! Яська і Янінка будуць, як і летась, збіраць у Чароўным Бары чароўныя літары са слова НАДЫШОЎ – але перашкаджаць гэтым разам ім будзе не толькі Зюзя, але і багіня зімы Марана. Ярыла не дапаможа – бо ён да Вясны паляцеў у светлы Вырай. Уся надзея на Літару Ў нескладовае, і, канешне ж, на саміх дзяцей, на Яську і Янінку. Яны – наша будучыня, іх сувязь з Беларускай Зямлёй яшчэ не перерарваная, як у многіх іншых беларусаў”, — расказваюць стваральнікі цыкла казак аб прыгодах Літары Ў Раман Арлоў і Кацярына Поцюс.
Нагадаем, што калі чароўныя літары са слова НАДЫШОЎ не будуць сабраныя — Новы Год і Каляды не прыйдуць, і зіма будзе бясконцай.
Таксама гледачоў чакае прыемны сюрпрыз. Упершыню ў якасці каляднага падарунка можна будзе набыць кампакт-дыск з 9цю песнямі з цыкда казак аб прыгодах Літары Ў (зімовай, веснавой і восеньскай).
Да сустрэчы 30 снежня а 18-00 ў Маладзёжным Тэатры Эстрады.
Паводле прэс-рэліза