Кінашэдэўры паўтараюцца ў Мінску
Усё лета ў мінскім «Цэнтры-відэа» ў межах праграмы «Экран паўторнага фільму» дэманструюцца стужкі, што ўвайшлі ў скарбонку сусветнага
кіно.
У праграме ўжо паказалі «Фотапавелічэнне» Антаніёні, «О, шчасліўчык!» Ліндсэя Андэрсэна, «Жанчыну ў пясках» Тэсігахары.

Да 26 чэрвеня на экране вытанчаная «Хірасіма, маё каханне» Алена Рэнэ 1959 года. Таксама ў праграме — стужкі Альфрэда Хічкока. Трымценнік «Галавакрут»
— да 3 ліпеня; «Псіхоз» — з бацькам усім кінаманьякаў Норманам Бэйтсам (з 4 па 10 ліпеня), чорная камедыя «Непрыемнасці з Гары» (11–17
ліпеня). Элегантная шпегаўская гісторыя, якой дасюль зайздросцяць Джэймс Бонды, — «На поўнач праз паўночны Захад» будзе прадстаўлена з 18 па 24 ліпеня.
Луіс Бунюэль прадставіць «Вірыдыяну» (25–31 ліпеня), Карлас Саўра — «Паляванне» — пра наступствы грамадзянскай вайны (1–7
жніўня). Залімітныя прыгоды ў джунглях ад Вэрнэра Герцага «Фіцкаральда» выпрабуюць вас на трываласць з 8 па 14 жніўня.
Класічныя нуары — «Мальтыйскі сокал» і «Двайная страхоўка» ідуць з сярэдзіны жніўня. Лета завяршае «Ноч паляўнічага» Чарльза Лоўтана
— стужка, ад якой шалеў Стывен Кінг. Страшная гісторыя пра падступнага айчыма — з 29 жніўня па 4 верасня. У якасці адмысловай разынкі — «Манхэтан» Вудзі
Алена, ледзьве не найлепшая ягоная стужка.
Усе фільмы дэманструюцца на мове арыгіналу з рускімі субтытрамі.