Каляды для дзетак і бацькоў

27 снежня з 11.00 да 14.30 "Дзіцячыя творчыя майстэрні" Галерэі “Ў” робяць святочны бранч ва “Ў” бары, які потым перойдзе ў Кнігарню "ЛогвінаЎ".



index48.jpg

Падчас бранча можна будзе паглядзець тэатральнае прадстаўленне, узяць удзел у двух вясёлых майстар-класах, паслухаць вершы і чароўны канцэрцік флейты са скрыпкай.

Сёлета “Дзіцячы творчыя майстэрні” зробяць утульнае дзённае свята для дзетак і бацькоў, падчас якога за тры гадзіны дзеткі паспеюць пагрузіцца ў калядную казку: зробяць маскі і падсвечнікі, якія аздобяць навагоднюю ноч, наведаюць спектакль сапраўднай батлейкі, паслухаюць вясёлыя вершыкі і убачаць канцэрт у выканнні музыкаў Вялікага Тэатра Оперы і Балета РБ, а таксама паласуюцца калядным пачастункам.

Праграма свята:

11.00 - 12.00 Майстар-клас для дзетак па рабленні калядных масак

12.00 - 12.30 Батлейка

12.30-13.30 Майстар-клас па рабленні пекных падсвечнікаў

13.30 - 14.00 Канцэрт класічнай музыкі. Дзіана Гантарэнка флейта, Алег Яцына скрыпка

14-00-14-30 працяг у Кнігарні "Логвінаў" - “Нататкі таткі” і песенкі ад Андрэя Хадановіча

27 снежня 11.00-14.30

Кошт квітка: для дзетак 100.000, для дарослых 50.000

У кошт квітка ўваходзіць святочная праграма і пачастунак

Даведкі і запіс па тэлефоне +375 (33) 3035960