Калядная зорка — майстар-клас

Каляды — адно з самых містычных і таямнічых святаў у славян. Яно звязанае з надыходам светлых сіл сонца на цёмныя сілы ночы ў дзень зімовага сонцастаяння, калі светлавы дзень пачынае павялічвацца, а ноч змяншацца.

afisha_veha.jpg

У гэтае свята людзі ў вёсках дагэтуль збіраюцца разам і святкуюць «Каляды»: пераапранаюцца ў вобразы татэмных жывёл, ходзяць у госці, спяваюць песні і праганяюць цёмных духаў. Гаспадары дамоў, якіх наведваюць калядоўшчыкі, частуюць іх святочнай ежай і прысмакамі.
Галоўны сімвал свята «Калядная зорка», яна сімвалізуе зорку Віфлеемскай ночы. Звычайна зорку рабілі пяці ці васьміканцовай, упрыгожвалі каляровай паперай, бліскучымі стужкамі, бантамі і тканінай. У цэнтр зоркі наклейвалі абразок, малюнак персанажаў вярцепа.
Арганізатары свята прапануюць зрабіць зорку па традыцыйных матывах, а ў цэнтр наклеіць фатаграфію з сямейнага архіва. Старыя здымкі маюць неверагодную магію і прыгажосць, асабліва калядныя і навагоднія. Такая зорка стане унікальным упрыгожваннем вашага дома і створыць атмасферу чароўнага свята.
Курс двухдзённы - 21 і 23 снежня.
Арганізатары: культурны праект VEHA (veha.of.by) і мастацкая майстэрня 6B (6bmm.by).Запіс: +375 44 475 0007 askme6b@gmail.com