Калядны цуд: батлейкі ў Гістарычным музеі (фота)
Сёння ў Нацыянальным гістарычным музеі з фурорам адчынілася выстава «Кракаўскія калядныя батлейкі».

Гістарычны
музей Кракава (які прывёз у Мінск экспанаты са сваёй калекцыі з дапамогай
Польскага інстытута) з 1946 года ладзіць штогадовыя конкурсы і выставы батлеек,
якія звычайна вырабляюцца для касцёлаў старажытнага польскага горада.

Адметнасцю кракаўскіх батлеек з’яўляюцца сцэны з гістарычнымі персанажамі (каралямі, нацыянальнымі героямі, заслужанымі і вялікімі палякамі) і легендарнымі (напрыклад, Трубачом, панам Твардоўскім).


І,
паколькі прыехалі ў Беларусь лепшыя экзэмпляры збору — гэта сапраўдны святочны
цуд, як для дзяцей, так і для дарослых.

Фота
аўтара
Экспазіцыя працуе па 14 студзеня 2018 года.
