Кніга “Беларусь. Любоў і маразм” прэзентавана ў Беластоку

Любоў ці маразм? Што вызначае сённяшняе жыццё беларусаў? На гэтае пытанне паспрабавала адказаць у сваіх рэпартажах беларуская журналістка з Беластока Ганна Кандрацюк.



sam_2013.jpg

У кніжцы “Беларусь. Любоў і маразм” змешчаны 21 тэкст. Яны набліжаюць польскаму чытачу штодзённае жыццё беларусаў ды грамадскую сітуацыю ў гэтай краіне.

Аўтарка з’яўляецца журналісткай тыднёвіка Беларусаў у Польшчы “Ніва”. Тут таксама ўпершыню былі апублікаваныя яе рэпартажы з многіх падарожжаў на Беларусь.

— Перш за ўсё, ад пачатку і да канца, для мяне Беларусь — гэта любоў, гэта людзі і частка маёй душы. Такія рэпартажы не ўзнікнуць, калі чалавек абыякава ставіцца да таго, што піша. У мяне з маімі героямі заўсёды ёсць нейкая амаль магічная сувязь.

Прэзентацыя кніжкі “Беларусь. Любоў ці маразм” адбылася ў Цэнтры імя Заменгофа. Разам з творам Ганны Кандрацюк прэзентаваны публіцы быў таксама збор інтэрв’ю з вядомымі польскімі журналістамі ды падарожнікамі, якія ў сваёй літаратурнай творчасці цікавяцца тэмай «Усходу». Гэта кніжка беластоцкага журналіста Пятра Брысача “Гледзячы на Усход”.

Творы Ганны Кандрацюк і Пятра Брысача выдадзеныя ў серыі «Дакументальная літаратура» фондам “Суседзі”.

sam_2013.jpg

 

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара