«Спiс Тамковiча»: працяг будзе
Журналiст Аляксандр Тамковiч прэзентаваў 19-ю (!) кнiгу пад назвай «Мазаiка жыцця». Пра сваё жыццё аўтару шчыра распавялi найвядомейшыя беларусы — ад эпатажнага Адама Глобуса да нобелеўскай лаурэаткi Святланы Алексiевiч.
«Усiм нам пашанцавала, — адзначыу Аляксандр Тамковiч. — Цяпер ёсць магчымасць даведацца пра жыццё выдатных людзей сучаснасцi, як кажуць, «з першакрынiц». У гэтым сэнсе «Мазаiка жыцця» — унiкальная кнiга, бо дае магчымасць пачуць не тое, што кажуць пра асобаў iншыя, а аповед самiх асобаў».
У кнiзе 432 старонкi, з ix 31 фотаўкладка (124 старонкi) — агулам 381 фатагрaфiя. Большасць з iх нiкому невядомыя здымкi з сямейных альбомаў. Адметна, што кнiга з'явiлася на свет дзякуючы краўдфандынгавай пляцоўцы Талака.бай — праз збор сродкаў.
«Мазаiка жыцця» складаецца з бiяграфiчных аповядаў герояў, якiх аб'яднала iмкненне дасягнуць творчых вышынь i непакорнасць 'агульнай плынi', а часам i бунтарскi iмпэт. I створана не толькi з фактаў, але i пачуццяў суразмоўцаў.
31 творчая асоба пагадзiлася распавесцi аўтару пра штосьцi запаветнае з уласнага досведу. «Пранiкнёны голас успамiнаў. Без пафасу i ўзнёслых эпiтэтаў. Голас шчырасцi i прастаты», — так кажа пра стасункi са сваiмi героямi Аляксандр Тамковiч.
Шмат хто з iх завiтаў у мінскi Прэс-клуб, дзе адбылася прэзентацыя кнігі. Смех, жарты, цёплая атмасфера — у такiм утульным асяродку праходзiла iмпрэза. Мастак Алесь Пушкiн зрабiу нечаканы падарунак аўтару — партрэт Тамковiча. «Падобны», — даў ацэнку карцiне журналiст.
«Ёсць адзiн знаёмы, з якiм мы бачымся толькi на прэзентацыях кнiг Аляксандра Тамковiча, — распавёў паэт Уладзiмiр Някляеў. — Паколькi такое адбываецца нярэдка, дзякуй за гэта аўтару!»
Аляксандр Улiцёнак, iнфармацыйны кансультант кнiгi, адзначыў «новы запыт» на веданне гiсторыi Беларусi. «Гiсторыя краiны падаецца ў звязку з гiсторыяй канкрэтнага чалавека. Лiчбы ўжо не працуюць. Iдзе асэнсаванне важнасцi лёсу асобнага чалавека. Гэта падштурхоўвае да вывучэння свайго радаводу. Дзякуй, Саша, што вучыш нас любiць Беларусь!»
«Гонар нашай культуры, — сказау пра сучаснiкаў, якiя трапiлi ў «спiс Тамковiча», праваабаронца Алесь Бяляцкi. — Яны паказваюць, што Беларусь ёсць як нацыя, як народ. Пацверджанне гэтаму — лёсы гэтых людзей».
Змiцер Вайцюшкевiч i Васiль Шаранговiч, Андрэй Курэйчык i Алег Хаменка, Андрэй Хадановiч i Максiм Жбанкоў, Вiктар Марцiновiч i Анатоль Тарас... Новая кнiга стала лагiчным працягам «Найноушай гiсторыi ў acoбах» гэтага ж аўтара. «Да ста асобаў дадаліся яшчэ 31, але i гэтага будзе мала. Таму, калi дасць Бог, планую праз некаторы час запрасiць вас зноўку», — паабяцау Аляксандр Тамковiч.
Дарэчы, большая частка нарысаў з кніг Тамковіча друкавалася на старонках "Новага часу"
Фота Паўла Аксіновіча