Музычны онлайн-фэст «Рок за жыццё» — ужо сёння!
Выдатная праграма на суботні вечар.

На адной сцэне зьбяруцца Nizkiz, «Дай Дарогу!», «Петля Пристрастия», Лера Яскевіч, Уладзімер Пугач, Tor Band і «Разьбітае Сэрца Пацана». У госьці на канцэрт завітаюць Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Андрэй Палуда, Аляксандра Герасіменя, Андрэй Хадановіч, амбасадар Швайцарыі Клод Альтэрмат і іншыя.
Выступоўцы заклікаюць да мараторыю на сьмяротнае пакараньне — Беларусь застаецца адзінай краінай Эўропы, дзе могуць забіць паводле рашэньня суду.
Жывая трансьляцыя фэсту пачнецца ў 19.00