Музычныя ўрокі БНР (фота, відэа)

Паралельна канцэрту ў Кіеўскім скверы «Арт-сядзіба» правяла ў мінскай кавярні «Грай» мерапрыемства «Школа БНР». Удзень можна было паслухаць лекцыі, а ўвечары канцэрт.

2019_03_24_hraj_a._ljaszkevicz_0009_logo.jpg

З лекцыямі выступілі Сяргей Харэўскі, Андрусь Унучак і Уладзімір Ляхоўскі. Пасля дзённай адукацыйнай праграмы «вучняў» чакалі музычныя «ўрокі»: канцэрт гуртоў «Naka», «Мутнаевока» і «B:N:» Шмат хто з публікі прыехаў з канцэрта ў Кіеўскім скверы, а некаторыя пабылі за дзень да таго і ў Гародні. Правільна, Дзень Волі трэба святкаваць доўга!





2019_03_24_hraj_a._ljaszkevicz_0041_logo.jpg

Нагадаем, што гурт «Naka» выступаў у лагеры абаронцаў Курапатаў у 2017 годзе. У «Граі» дзяўчатам таксама давялося выступаць у акустыцы: пасярод адной з песень перастаў працаваць мікрафон Насты Шпакоўскай. Тады дуэт хуценька перадыслакаваўся са сцэны да піяніна ў залі.


Наста Шпакоўская выканала ўласныя песні, а таксама творы на вершы Яўгеніі Янішчыц і Леаніда Маракова.


Разагрэтая лірычным уступам публіка адразу ж разышлася пад выступ гурта «Мутнаевока». Вакаліст прадставіў свой калектыў як «рок-ансамбль», выкладаўся так, што ўвесь сцякаў потам, а выйсці на біс адмовіўся, заклікаючы ўсіх на сольнік у «Бруге».

2019_03_24_hraj_a._ljaszkevicz_0124_logo.jpg
2019_03_24_hraj_a._ljaszkevicz_0129_logo.jpg


2019_03_24_hraj_a._ljaszkevicz_0156_logo.jpg

«B:N:» выйшлі, як на падбор, чубатыя і барадатыя. Дзявочыя першыя шэрагі прыхільніц «Мутнагавока» разбавіліся хлапцамі — і панеслася.


Усе гурты, што выступілі на «Школе БНР», неўзабаве дадуць сольныя канцэрты.

Фота і відэа Алены Ляшкевіч