«На Беларусі бог жыве». Як да Калядаў упрыгожылі храмы (ФОТА)

Сёння больш чым у 100 краінах свету хрысціяне адзначаюць адно з самых вялікіх сваіх святаў — Раство. За некалькі дзён да гэтага святары і вернікі ўпрыгожвалі свае храмы і наваколле. Паглядзіце, як сустракаюць Божае Нараджэнне ў розных кутках Беларусі.

Падчас каляднай вандроўкі неаднаразова прыгадваліся неўміручыя радкі нашага славутага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча «На Беларусі бог жыве». Гледзячы на тое, з якой шчырасцю і цеплынёй людзі стваралі святочны настрой у храмах, кожны раз мы пераконваліся ў дакладнасці гэтых словаў.

Насамрэч, важная не сама па сабе прыгажосць і традыцыйнасць святочнага аздаблення, але ж шчырасць і адданасць тых, хто яе стварае, і тое, што побач са сталымі вернікамі без аніякага прымусу і дырэктываў працавала шмат маладых. Людзі самі стваралі свята для сябе і ўсіх тых, хто наведае ў гэтыя дні святочныя імшы ці проста з цікаўнасці зазірне ў касцёл. 

«На Беларусі бог жыве», —

І няхай давеку жыве».

Уладзімір Караткевіч.

Са святам Божага Нараджэння вас, шаноўныя сябры!

Івянец. Касцёл Святога Міхаіла Арханёла

П. Школьны. Касцёл Сэрца Езуса

Наваградак. Касцёл Святога Міхаіла Арханёла

Наваградак. Фарны Касцёл Перамянення Пана

Стоўпцы. Касцёл Святога Казіміра