На першае інстаграм рэаліці-шоу па-беларуску прыйшло 105 заявак з 21 кропкі свету

MOВА ЧЭЛЕНДЖ – інстаграм шоу, у якім у герояў будзе 30 дзён, каб перайсці на беларускую мову. Два разы на тыдзень героі будуць атрымліваць заданні, звязаныя з беларускай мовай. Па нарастальнай з кожным заданнем героі ўсё болей у сваім жыцці будуць выкарыстоўваць беларускую мову. Шоу будзе транслявацца ў фармаце сторыс у інстаграме @artsiadziba, а таксама ў інстаграме герояў.

mcz_infahrafika.png

На ўдзел у шоу прыйшло 105 заявак з 21 кропкі свету. Самы малады ўдзельнік - 13 гадоў, самы сталы – 51 год. Большасць людзей – школьнікі або студэнты першых курсаў. А кажуць, што моладзі нічога не трэба! Ёсць сярод удзельнікаў кастынгу і супрацоўнікі Чырвонага Крыжа, Кіеўскага тэлебачання, Cirque du Soleil, EPAM, UBER.Ужо зараз можна сачыць за шоу ў сторыс “Арт Сядзібы” (шукайце ў хайлайтах) – гэта другі этап адбору. Людзі здымаюць матывацыйныя відэа, у якіх тлумачаць, чаму яны вырашылі ўдзельнічаць у шоу. Хутка будуць абвешчаныя героі шоу, за якім будзе сачыць уся краіна!
Паводле прэс-рэліза