На пісьменніка Сашу Філіпенку хочуць падаць у суд «абражаныя»
Пра тое, што «абражаныя ўнукі» ды іншыя «персанажы», якія настальгуюць па СССР, збіраюцца падаць у суд за новы твор, паведаміў сам пісьменнік на сваёй старонцы ў фэйсбуку.
Хутка збіраецца пабачыць свет новы раман Сашы Філіпенкі “Крэмгулятар”. Аднак пачытаць раман можна было крыху раней за яго выхад з друку асобнай кніжкай. “Крэмгулятар” быў надрукаваны ў часопісе “Знамя”
Саша Філіпенка паведаміў у сваім фэйсбуку радасную навіну — прыйшла вокладка рамана. Але не ўсё так проста!
"Праз тыдзень «Крэмулятар» з'явіцца ў продажы, хоць ужо цяпер раман можна прачытаць у часопісе «Знамя». Кнігі яшчэ няма, а навіны ўжо маюцца: правы на пераклад ужо прададзеныя ў Германію, калі верыць Журнальному залу — «Крэмулятар» — самая запатрабаваная навінка ў катэгорыі «проза» за люты 2022 сярод усіх тоўстых літаратурных часопісаў. Магчыма, менавіта гэтым можна растлумачыць той факт, што яшчэ да выхаду кнігі ўнучка галоўнага героя (Пятра Ільіча Несцярэнкі) паспела прачытаць раман і цяпер збіраецца падаваць на мяне ў суд. Кніга яе настолькі абразіла, што (цытата) цяпер яна не можа спаць. У сувязі з гэтым, унучка першага дырэктара Маскоўскага крэматорыя мае намер патрабаваць у судзе (верагодна ў нямецкім, таму што яна жыве ў Германіі) забароны публікацыі рамана (рамана, Карл!). Хочацца верыць, што падцягнуцца і іншыя абражаныя ўнукі… Сустрэнемся ў кніжных, ну ці ў судзе!"