«На старт, увага, марш!» у Галерэі «Ў»

Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» прапануе ўнікальны адукацыйны праект "10 майстэрняў", у якім з 15 па 30 лістапада 2016 года прыме актыўны ўдзел Група Bouillon (Грузія).

na_start__uvaha__marsz.jpg


Праект складаецца з 10 аўтарскіх праграм беларускіх мастакоў. Кожная праграма распрацаваная адным з мастакоў і ўключае шасцідзённы закрыты практычны курс і адну публічную сустрэчу з аўтарам.
Але на завяршальны дзясяты курс адукацыйнага праекта мы вырашылі  запрасіць грузінскую групу Bouillon з іх аўтарскім курсам "НА СТАРТ, УВАГА, МАРШ!", які прысвечаны перфарматыўным практыкам у сучасным мастацтве.
15 лістапада а 19-ай гадзіне ў межах адукацыйнага праекта “10 майстэрняў” у галерэі сучаснага мастацтва "Ў" адбудзецца публічная сустрэча з групай Bouillon, якая будзе прысвечана дзейнасці групы, а таксама аўтарскаму погляду на гісторыю мастацтва ад удзельніц Buillon’a Наталлі Ваcадзэ і Кацярыны Кецбая.
Фота: © Buillon Group, (Religious) Aerobics

091696ff-b9f1-4857-975c-1c807e39a53f.jpg


16 лістапада пачнецца 6-дзённая майстэрня, дзе ўдзельнікі майстэрні “НА СТАРТ, УВАГА, МАРШ!” абмяркуюць пытанні, што тычацца мастацкіх перфарматыўных практык, а таксама напрыканцы курса зладзяць свой перформанс і пакажуць яго ў рамках аднайменнай выставы группы Bouillon у галерэі сучаснага мастацтва “Ў”, якая пройдзе з 17 па 30 лістапада.
Фота: © Buillon Group, (Religious) Aerobics

e505fc63-9479-4d5a-b42c-83bd64bb2526.jpg


17 па 30 лістапада галерэя сучаснага мастацтва “Ў” прадставіць праект групы Bouillon “НА СТАРТ, УВАГА, МАРШ!”, які грунтуецца на рэтраспектыўным поглядзе на 8-гадовае існаванне групы Bouillon і экспазіцыі яе найбольш вострых прац. Упершыню за гісторыю існавання групы гледачу будзе прапанавана пазнаёміцца з рознымі падыходамі да мастацкіх практык, якія выкарыстоўваюцца мастакамі, а таксама прасачыць гісторыю развіцця Bouillon’аў.
Група Bouillon з'яўляецца мастацкім калектывам, заснаваным у Тбілісі ў 2008 годзе, у склад якой уваходзяць: Наталля Ваcадзэ, Тэймураз Картлелішвілі, Уладзімер Харціашвілі, Канстанцін Кіціашвілі, Кацярына Кецбая і Зураб Кіквадзэ. Bouillon часта выкарыстоўвае немастацкія стратэгіі ў мастацкім кантэксце і наадварот, працуе вакол пытанняў прыватнай і публічнай прасторы: як сілавыя структуры і іерархіі фарміруюць гэтыя прасторы. Іх падыход часта прымае форму тонкай крытыкі грузінскага постсавецкага грамадства.
У 2013 годзе група Bouillon удзельнічала ў Венецыянскай біенале ў рамках грузінскага павільёна Kamikaze Loggia.

Галерэя сучаснага мастацтва “Ў” запрашае вас 15 лістапада ў 19.00 на публічную сустрэчу з групай Bouillon па адрасе: Мінск, пр-т Незалежнасці, 37А.
Далучайцеся да ўдзелу ў майстэрні групы Bouillon “НА СТАРТ, УВАГА, МАРШ!” з 16 лістапада. Больш пра майстрэрню тут

А таксама 17 лістапада ў 19.00 запрашаем на адкрыццё праекта “НА СТАРТ, УВАГА, МАРШ!” па адрасе: Мінск, пр-т Незалежнасці 37А, Галерэя сучаснага мастацтва “Ў”. Уваход вольны.

na_start_1.jpg


Праект ажыццяўляецца пры падтрымцы НДА Kulturos Ambasada, Літва