Народную артыстку Беларусі Зою Белахвосцік звальняюць з Акадэміі мастацтваў

Пра гэта зорка Купалаўскага тэатра паведаміла TUT.BY.

Фота: Дар'я Буракіна, TUT.BY

Фота: Дар'я Буракіна, TUT.BY


Па словах Зоі Валянцінаўны, у Акадэміі мастацтваў яна з'яўлялася сумяшчальнікам-выкладала на кафедры майстэрства акцёра тэатральнага факультэта. На 0,5 стаўкі яна з'яўлялася мастацкім кіраўніком акцёрскага курса.
— Напрыканцы кожнага навучальнага года мы падаем заявы. А потым нас заўсёды бяруць. Гэта звыклая завядзенка. Але зараз мяне не прынялі [на аналагічную пасаду].
— З якою фармулёўкай?
— Мне наогул нічога не тлумачылі, бо мяне не выклікалі. Загадчыку кафедры майстэрства акцера Вячаславу Паўлюцю патлумачылі так: "Ну вы ж разумееце". У рэктараце яму сказалі: "Мы паважаем Зою Валянцінаўну, яна мудрая жанчына, яна зразумее".
— Вы застаецеся на кафедры шараговым выкладчыкам?
— Я не застаюся ні ў якою якасці. Мяне няма, усе.
— У вас няма педагагічнай нагрузкі?
— Так, так.
У рэктараце Акадэміі мастацтваў адмовіліся ад каментароў.