Нечакана, але заслужана. Вядомы другі паўфіналіст Еўра 2016

Нечакана для шматлікіх аматараў футболу ў паўфінал чэмпіянату Еўропы трапіла каманда Уэльса, якая выйграла ў зборнай Бельгіі з лікам 3:1.

wpid_11379.jpg


Трэці гол у вароты каманды Бельгіі на апошніх хвілінах матчу канчаткова пахаваў надзеі бельгійскіх заўзятараў убачыць сваю каманду ў паўфінале.

Як ісландцы валійцы амаль нічога не дазволілі зрабіць зборнай Бельгіі. У выніку, упершыню за сваю гісторыю Уэльс будзе гуляць у 1/2 фіналу такога буйнога футбольнага чэмпіянату.

Наогул складвалася ўражанне, што бельгійцы зрабілі стаўкі на каманду супернікаў, так бездапаможна выглядала каманда на працягу амаль усёй гульні.

Такім чынам, у паўфінале ўжо будуць гуляць зборныя Партугаліі і Уэльса. Заўтра і 3 ліпеня мы даведаемся, хто стане супернікам гэтых каманд. Нагадаем, 2 ліпеня Германія сустракаецца з Італіяй, а 3 ліпеня ўжо легендарная каманда Ісландыі з камандай Францыі.