Нямецкія пахаванні Другой сусветнай вайны ў Гомелі

На сённяшні дзень у Гомелі вядомы цэлы шэраг воінскіх пахаванняў часоў Другой сусветнай вайны. Пры гэтым добра вывучаны пахаванні савецкіх воінаў, але месцы спачыну салдат процілеглага боку — нямецкай арміі і яе саюзнікаў носяць хутчэй легендарны характар і авеяны цэлым шэрагам міфаў.

pankou_pahavanni.jpg

Чаму нямецка-фашысцкія пахаванні размяшчаліся на тэрыторыі цэнтральнага парку ў Гомелі? Ці праязджала па гэтых магілах танкавая калона пасля вайны? Якую ролю ў з'яўленні такой колькасці пахаванняў адыгралі партызаны і падпольшчыкі?
На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае адказвае гісторык Юрый Панкоў.


Адукацыйна-асветніцкі праект KRAJAVID мае на мэце стварэнне відэа па гісторыі, культуры і адметнасцях нашага краю. З астатнімі відэа, што выйшлі ў межах праекта, можна азнаёміцца па спасылцы.