Не разбіць, не спыніць, не стрымаць... «Пагоня» ў выкананні Уладзіміра Мулявіна (відэа)
Сёння, 12 студзеня, Уладзіміру Мулявіну магло б споўніцца 75 гадоў. У Беларускую гісторыю ён увайшоў як народны песняр, хаця яго продкі былі сібірскім купцамі. Ён не меў скончанай музычнай адукацыі, але яго муычнае майстэрства неаспрэчнае. У 2002 годзе Мулявін трапіў у аўтааварыю і 26 студзеня 2003 памёр ад атрыманых траўмаў у шпіталі. Пахаваны на Усходніх могілках Мінска.
Гэта фрагмент канцэрта ў Белдзяржфілармоніі ў снежні 1991 года.