П’есу Курэйчыка вязуць у Мінск

13 лютага ў кінаканцэртным зале «Мінск» адбудзецца прэм’ера камедыі «Ілюзіён» Андрэя Курэйчыка. Пра гэта паведаміла прэс-служба драматурга.

П’еса прывезена ў сталіцу з Масквы. Упершыню яна была пастаўлена ў тэатры імя Маякоўскага сем гадоў таму, дзе ішла з аншлагамі. Гэта гісторыя пра сяброў, якія вырашылі стварыць цыркавую трупу.



b14680dec683e744ada1f2fe08614086.jpg

13 лютага ў кінаканцэртным зале «Мінск» адбудзецца прэм’ера камедыі «Ілюзіён» Андрэя Курэйчыка. Пра гэта паведаміла прэс-служба драматурга.
П’еса прывезена ў сталіцу з Масквы. Упершыню яна была пастаўлена ў тэатры імя Маякоўскага сем гадоў таму, дзе ішла з аншлагамі. Гэта гісторыя пра сяброў, якія вырашылі стварыць цыркавую трупу.
У п’есе іграюць расійскія акцёры Міраслава Карповіч, удзельніца серыялу «Татавы дочкі» Анастасія Сіваева, Ганна Куркова (з фільма «Ранеткі»), Сяргей Дзьячкоўскі, Міхаіл Багдасараў і Аляксандр Лянькоў.
Курэйчык адзначае: «Сама тэатральная трупа ў нечым нагадвае герояў і сюжэт маёй п’есы». Пад акцёраў адмыслова была зроблена новая рэдакцыя камедыі.
П’есу «Ілюзіён» раней у Мінску не бачылі. Пачатак спектакля а 19 гадзіне.