Памёр беларускі кампазітар і збіральнік фальклору Алесь Рашчынскі

Раніцай 10 жніўня памёр беларускі кампазітар, збіральнік беларускага фальклора, настаўнік Алесь Уладзіміравіч Рашчынскі.

ra64.jpg

Алесь Уладзіміравіч нарадзіўся ў Лагойску ў 1949 годзе. Скончыў музычны ўніверсітэт імя Гнесіных у Маскве, а пасля — Беларускую Акадэмію музыкі ў класе знакамітага кампазітара Яўгена Глебава.

У 1973 годзе быў сузаснавальнікам аддзялення Народна-харавыя спевы ў Мінскім музычным каледжы імя М.І. Глінкі. Доўгі час працаваў з музычнымі калектывамі «Харошкі» і «Купалінка». З 1985 года — сябра Саюзу кампазытараў Беларусі.

Рашчынскі выдаваў зборнікі беларускіх песень за ўласныя грошы і выступаў у падтрымку беларускай мовы.

Развітанне з Алесем Уладзіміравічам пройдзе ў аўторак па адрасе Альшэўскага, 12.

Паводле Радыё Свабода