Памёр вядоўца культавай тэлепраграмы «Відзьмо-невідзьмо» Сяргей Філімонаў.
Пра гэта паведаміў кіраўнік Беларускай рады культуры Сяргей Будкін з спасылкай на сваякоў.
Праз загружанасць ад каронавірусу цела аддадуць, хутчэй за ўсё, толькі 19 лістапада, у пятніцу, напісаў Будкін. Час і месца пахавання пакуль не вядомыя, піша Радыё Свабода.
Беларускамоўная праграма «Відзьмо-невідзьмо» ад 1992 году выходзіла на БТ, затым 2011 году — на СТВ. За гэты час перадача стала культавай для пакалення беларусаў. У праграме абмяркоўваліся навіны і з’явы кіно, поп-культуры ды сучаснага мастацтва. З 2015 году праграма адрадзілася на «Белсаце».
«Новы час» смуткуе і выказвае спачуванні сваякам і блізкім.