«Перадусім Беларусь: згадваючы Генадзя Бураўкіна» — кніга году

Найлепшай кнігай 2016 году ў жанры нон-фікшн (дакументальная проза) эксперты "Радыё Свабода" назвалі зборнік успамінаў пра Генадзя Бураўкіна, укладзены Сяргеем Шапранам і выдадзены Саюзам беларускіх пісьменнікаў да 80-годдзя паэта.

Сяргей Шапран (злева) і Генадзь Бураўкін. Фота Сяргея Сыса

Сяргей Шапран (злева) і Генадзь Бураўкін. Фота Сяргея Сыса


560 старонак Бураўкінскага жыццяпісу чытаюцца як захапляльны раман, дзе безліч сюжэтных ліній: Бураўкін-паэт; Бураўкін — галоўны рэдактар моладзевага часопісу; Бураўкін — старшыня Дзяржтэлерадыё, Бураўкін — прадстаўнік незалежнай Беларусі ў ААН, Бураўкін — старшыня Таварыства беларускай мовы, Бураўкін — сустаршыня Усебеларускага кангрэсу за незалежнасць... Завяршаюць кнігу ўспаміны-споведзь самога Генадзя Бураўкіна «Калі жыццё ўжо пражытае», запісаныя ў апошні месяц ягонага жыцця.

Усяго на два пункты адстала ад пераможцы кніга легендарнага гісторыка, даследчыка беларускіх летапісаў Мікалая Улашчыка «Даць народу гісторыю», якая выйшла ў серыі «Беларуская мемуарная бібліятэка» выдавецтва «Лімарыюс». Успаміны Улашчыка пісаліся ў гады сталінскага тэрору (1936–1937), паміж арыштамі і лагерамі, і дапаўняліся ў 80-я, у апошнія гады жыцця.

Кнігу-пераможцу вызначалі дзесяцёра экспертаў: Алесь Аркуш, Алесь Дудар, Аляксандр Краўцэвіч, Андрэй Масквін, Уладзімер Сіўчыкаў, Аксана Спрынчан, Аляксандр Фядута, Уладзімер Хільмановіч, Ціхан Чарнякевіч, Сяргей Чыгрын.


gdb.rferl.org__2ab10794_c901_4_aac3ac06770c63d9e9320631b1b81559.jpeg

Пастаўленая на першае месца кніга атрымлівала 10 балаў, на другое — 9 балаў, на трэцяе — 8 і г.д. Пасля агульнага падліку атрымалася наступная топ-дзясятка найлепшых кніг году паводле версіі "Радыё Свабода":


1. Перадусім Беларусь: згадваючы Генадзя Бураўкіна (гутаркі, успаміны, эсэ, дзёньнікі, прысьвячэньні). Укл. С. Шапран. Інбелкульт. 64 балы

2. Улашчык Мікалай. Даць народу гісторыю: успаміны, лісты. Укл. А. Каўка і М. Скобла. «Лімарыюс». 62 балы

3. Скобла Міхась. Саркафагі страху: прознае. «Кнігазбор». 37 балаў

4. Мацьвейчык Дзьмітры. Удзельнікі паўстаньня 1863-1984 гадоў: біяграфічны слоўнік. «Беларусь». 32 балы

5. Кісялёў Генадзь. Выбранае. Укл. Л. Кісялёва. «Беларуская навука». 27 балаў

6. Бартосік Зьміцер. Быў у пана верабейка гаварушчы... Бібліятэка Радыё Свабода. 24 балы

7. Мельнікаў Ігар. Заходнебеларуская Атлянтыда (1921–1941): паміж Варшавай і Масквой. «Галіяфы». 23 балы

8. Галубовіч Віталь. Полацкая шляхта і дынастыя Вазаў. Выдавец А. Янушкевіч. 18 балаў

9. Барадулін Рыгор. Дзёньнікі і запісы 1979-1982 гадоў. Укл. Н. Давыдзенка. «Кнігазбор». 17 балаў

10. Гардзіенка Алег. Беларуская Цэнтральная Рада: стварэньне — дзейнасьць — заняпад (1943–1995). «Кнігазбор». 16 балаў


Як галасавалі эксперты


Алесь Аркуш, літаглядальнік "Радыё Рацыя"


gdb.rferl.org__9c18b869_c745_4_27796d8585cc6ca4e16c1e82c394ccad.jpeg

Алесь Аркуш


1. Улашчык Мікалай. Даць народу гісторыю: успаміны, лісты. «Лімарыюс»;

2. Кукабака Міхась. [Успаміны, лісты, дакумэнты]. Выдавецтва не пазначана;

3. Барадулін Рыгор. Дзёньнікі і запісы 1979-1982 гадоў. «Кнігазбор»;

4. Перадусім Беларусь: згадваючы Генадзя Бураўкіна (гутаркі, успаміны, эсэ, дзёньнікі, прысьвячэньні). «Інбелкульт»;

5. Галубовіч Віталь. Полацкая шляхта і дынастыя Вазаў. Выдавец А. Янушкевіч;

6. Вячорка Вінцук. Па-беларуску зь Вінцуком Вячоркам. Бібліятэка Радыё Свабода;

7. Бартосік Зьміцер. Быў у пана верабейка гаварушчы... Бібліятэка Радыё Свабода;

8. Скобла Міхась. Саркафагі страху. «Кнігазбор»;

9. Ніякоўская Алена. Там, дзе буяла жыта. «Полацкае ляда»;

10. Шыдлоўскі Сяргей. Музэюм. «Полацкае ляда».


Алесь Дудар, незалежны кнігараспаўсюднік

1. ARCHE, № 2. Гісторыя старажытнага Наваградка;

2. Чырвінскі Віталь. Беларусь у войнах. «Харвест»;

3. Кісялёў Генадзь. Выбранае. «Беларуская навука»;

4. Урбан Томас. Катынь: гісторыя аднаго злачынства. «Інбелкульт»;

5. Дыярыушы XVII стагоддзя (1594-1707). «Беларуская навука»;

6. Матвейчык Дзьмітры. Удзельнікі паўстаньня 1863-1864 гадоў: біяграфічны слоўнік. «Беларусь»;

7. Улашчык Мікалай. Даць народу гісторыю: успаміны, лісты. «Лімарыюс»;

8. Бон Томас. Менскі феномэн: гарадзкое плянаваньне і ўрбанізацыя ў Савецкім Саюзе пасьля 1945 г. Выдавец Зьміцер Колас;

9. Мельнікаў Ігар. Заходнебеларуская Атлянтыда (1921-1941): паміж Варшавай і Масквой. «Галіяфы»;

10. Ваганаў Сяргей. Мосьцік над вечнасьцю. «Інбелкульт».


Аляксандар Краўцэвіч, доктар гістарычных навук


gdb.rferl.org__ed95828e_939f_4_7cb0e3643a85c100c83ed0e3ddea1437.jpeg

Алесь Краўцэвіч


1. Улашчык Мікалай. Даць народу гісторыю: успаміны, лісты. «Лімарыюс»;

2. Скобла Міхась. Саркафагі страху. «Кнігазбор»;

3. Кісялёў Генадзь. Выбранае. «Беларуская навука»;

4. Шыдлоўскі Сяргей. Музэюм. «Полацкае ляда»;

5. Галубовіч Віталь. Полацкая шляхта і дынастыя Вазаў. Выдавец А. Янушкевіч;

6. Перадусім Беларусь: згадваючы Генадзя Бураўкіна (гутаркі, успаміны, эсэ, дзёньнікі, прысьвячэньні). «Інбелкульт»;

7. Гардзіенка Алег. Беларуская Цэнтральная Рада: стварэньне — дзейнасьць — заняпад (1943-1995). «Кнігазбор»;

8. Бартосік Зьміцер. Быў у пана верабейка гаварушчы... Бібліятэка Радыё Свабода;

9. Барадулін Рыгор. Дзёньнікі і запісы 1979-1982 гг. «Кнігазбор»;

10. Вячорка Вінцук. Па-беларуску зь Вінцуком Вячоркам. Бібліятэка Радыё Свабода.


Андрэй Масквін, мастацтвазнаўца, выкладчык Варшаўскага ўніверсітэту


27E48EEF-6312-4691-9533-884FC5647467_cx0_cy11_cw100_w610_r1_s_r1.jpg

Андрэй Масквін


1. Перадусім Беларусь: згадваючы Генадзя Бураўкіна (гутаркі, успаміны, эсэ, дзёньнікі, прысьвячэньні). «Інбелкульт»;

2. Кантакты. Сіла прыцягненьня Бацькаўшчыны: з архіваў эміграцыі. Укл. Н. Гардзіенка і Л. Юрэвіч. «Кнігазбор»;

3. Бяляцкі Алесь. Бой з сабой: творчы партрэт паэта Эдуарда Акуліна. «Рэгістр»;

4. Кузьма Чорны. Чалавек — гэта цэлы сьвет: успаміны, артыкулы, дакумэнты. Укл. Г. Шаблінская. «Мастацкая літаратура»;

5. Скобла Міхась. Саркафагі страху. «Кнігазбор»;

6. Анофранка Натальля. Дваранкі беларуска-літоўскіх губэрняў у канцы XVIII — першай палове XIX ст. «Беларуская навука»;

7. Назараў Валеры. Тайнапіс Андрэя Мрыя: падтэкст рэалій у творчасьці пісьменьніка. «Беларуская навука»;

8. Улашчык Мікалай. Даць народу гісторыю: успаміны, лісты. «Лімарыюс»;

9. Чарнякевіч Ціхан. Вандроўнік: кніга пра паэта Ўладзімера Някляева. «Лімарыюс»;

10. Мельнікава Анжэла. Нацыянальна-сьветапоглядныя каардынаты беларускай літаратуры першай трэці ХХ ст. Выдавецтва ГДУ імя Ф. Скарыны.


Уладзімер Сіўчыкаў, кнігавыдавец


gdb.rferl.org__1e78a5fe_0b3e_4_3b3f892bc09cd41b5490150375ffa43e.jpeg

Уладзімер Сіўчыкаў


1. Трусаў Алег. Гісторыя сярэднявечнай Эўропы V-XV cтст. Выдавец З. Колас;

2. Перадусім Беларусь: згадваючы Генадзя Бураўкіна (гутаркі, успаміны, эсэ, дзёньнікі, прысьвячэньні). «Інбелкульт»;

3. Кісялёў Генадзь. Выбранае. «Беларуская навука»;

4. Матвейчык Дзьмітры. Удзельнікі паўстаньня 1863-1984 гадоў: біяграфічны слоўнік. «Беларусь»;

5. Мельнікаў Ігар. Заходнебеларуская Атлянтыда (1921-1941): паміж Варшавай і Масквой. «Галіяфы»;

6. Геніюш Ларыса. Споведзь. «Папуры»;

7. Барадулін Рыгор. Дзёньнікі і запісы 1979-1982 гг. «Кнігазбор»;

8. Скобла Міхась. Саркафагі страху. «Кнігазбор»;

9. Тамковіч Аляксандар. Філязофія дабрыні. Ад катастрофы — да саду надзеі. «Мэдысонт»;

10. Мураўёў Міхаіл. Нататкі пра кіраваньне Паўночна-Заходнім краем і пра падаўленьне ў ім бунту. Укл. А. Фядута. «Лімарыюс».


Аксана Спрынчан, рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура»


gdb.rferl.org__ede676b5_f0b8_4_99b9b95e5ea4796dd3aae9b108ad5081.jpeg

Аксана Спрынчан


1.Улашчык Мікалай. Даць народу гісторыю: успаміны, лісты. «Лімарыюс»;

2. Кандратаў Мікола. Праз прызму астралёгіі: лёсы беларускіх літаратараў. «Кнігазбор»;

3. Перадусім Беларусь: згадваючы Генадзя Бураўкіна (гутаркі, успаміны, эсэ, дзёньнікі, прысьвячэньні). «Інбелкульт»;

4. Мельнікаў Ігар. Заходнебеларуская Атлянтыда (1921-1941). «Галіяфы»;

5. Багдановіч Ірына. Залатая горка: артыкулы, вершы, пераклады. «Кнігазбор»;

6. Масквін Андрэй. Беларускі тэатар 1920-30-х: адабраная памяць. «Логвінаў»;

7. Штэйнэр Іван. Валадар над усім: канцэпт голаду ў беларускай і сусьветнай літаратуры. Выдавецтва ГДУ імя Ф. Скарыны;

8. Барадулін Рыгор. Дзёньнікі і запісы 1979-1982 гг. «Кнігазбор»;

9. Макмілін Арнольд. Рунь: маладыя беларускія паэты ХХІ ст. «Кнігазбор»;

10. Гардзіенка Алег. Беларуская Цэнтральная Рада: стварэньне — дзейнасьць — заняпад (1943-1995). «Кнігазбор».


Аляксандр Фядута, літаратуразнавец, выкладчык ЕГУ


gdb.rferl.org__627f3224_e5e5_4_3735bb93a25c7998cde4a0b8e359d5e8.jpeg

Аляксандар Фядута


1. Матвейчык Дзьмітры. Удзельнікі паўстаньня 1863-1864 гадоў: біяграфічны слоўнік. «Беларусь»;

2. Улашчык Мікалай. Даць народу гісторыю: успаміны, лісты. «Лімарыюс»;

3. Масквін Андрэй. Беларускі тэатар (1920-1930): адабраная памяць. «Логвінаў»;

4. Ваганаў Сяргей. Мосьцік над вечнасьцю: нарысы і эсэ. «Інбелкульт»;

5. Перадусім Беларусь: згадваючы Генадзя Бураўкіна (гутаркі, успаміны, эсэ, дзёньнікі, прысьвячэньні). «Інбелкульт»;

6. Лаўрэш Леанід. Паўстанчы дух. 1812-ы, 1831-ы і 1863 гады на Лідчыне. «Юрсапрынт»;

7. Мураўёў Міхаіл. Нататкі пра кіраваньне Паўночна-Заходнім краем і пра падаўленьне ў ім бунту. «Лімарыюс»;

8. Корбут Віктар. Ад Менску да Вільні: гісторыя Беларусі ў журналісцкіх нататках. «Беларусь»;

9. Чыгрын Сяргей. На радзіме Ігната Дварчаніна: з краязнаўчых вандровак па Дзятлаўшчыне. «Кнігазбор».

10. Чарнякевіч Ціхан. Вандроўнік: кніга пра паэта Ўладзімера Някляева. Лімарыюс


Уладзімер Хільмановіч, журналіст і краязнавец


gdb.rferl.org__75fdac8b_a710_4_fd1c795206c62085bbc25962d5a7ee77.jpeg

Уладзімер Хільмановіч


1. Матвейчык Дзьмітры. Удзельнікі паўстаньня 1863-1864 гадоў: Біяграфічны слоўнік. «Беларусь»;

2. Улашчык Мікалай. Даць народу гісторыю: успаміны, лісты. «Лімарыюс»;

3. Мельнікаў Ігар. Заходнебеларуская Атлянтыда (1921-1941). «Галіяфы»;

4. Скобла Міхась. Саркафагі страху. «Кнігазбор»;

5. Перадусім Беларусь: згадваючы Генадзя Бураўкіна (гутаркі, успаміны, эсэ, дзёньнікі, прысьвячэньні). «Інбелкульт»;

6. Гардзіенка Алег. Беларуская Цэнтральная Рада: стварэньне — дзейнасьць — заняпад (1943-1995). «Кнігазбор»;

7. Кісялёў Генадзь. Выбранае. Беларуская навука;

8. Півавар Мікола. Гістарычнае краязнаўства Беларусі ў 1961-1991 гг. Выдавецтва ВДУ імя П. Машэрава;

9. Карповіч Лявон. Маё мястэчка Луна-Воля. Гарадзенская бібліятэка;

10. 20-я вясна: эсэ і ўспаміны. Укл. А. Лапцёнак. Выдавецтва не пазначана.


Ціхан Чарнякевіч, літаратурны крытык


gdb.rferl.org__d3edede3_34f6_4_0d47031076315b8b9012d414b85b15ae.jpeg

Ціхан Чарнякевіч


1. Шэйнэрт Малгажата. Насыпаць горы: гісторыі з Палесься. «Логвінаў»;

2. Бартосік Зьміцер. Быў у пана верабейка гаварушчы... Бібліятэка Радыё Свабода;

3. Бон Томас. Менскі фэномэн: гарадзкое плянаваньне і ўрбанізацыя ў Савецкім Саюзе пасьля 1945 г. Выдавец Зьміцер Колас;

4. Масквін Андрэй. Беларускі тэатар (1920-1930): адабраная памяць. «Логвінаў»;

5. Гардзіенка Алег. Беларуская Цэнтральная Рада: стварэнне — дзейнасьць — заняпад (1943–1995). «Кнігазбор»;

6. Сачанка Барыс. Пад сузор’ем сярпа і молата. «Кнігазбор»;

7. Улашчык Мікалай. Даць народу гісторыю: успаміны, лісты. «Лімарыюс»;

8. Перадусім Беларусь: згадваючы Генадзя Бураўкіна (гутаркі, успаміны, эсэ, дзёньнікі, прысьвячэньні). «Інбелкульт»;

9. Брест. Лето 1941 года: документы, материалы, фотографии. «Інбелкульт»;

10. Капусцінскі Рышард. Чорнае дрэва. «Логвінаў».


Сяргей Чыгрын, загадчык літаратурнай часткі Слонімскага драмтэатру


gdb.rferl.org__2895b12d_e885_4_29d25f7c5d1264079e9b4858f7e2ccec.jpeg

Сяргей Чыгрын


1. Перадусім Беларусь: згадваючы Генадзя Бураўкіна (гутаркі, успаміны, эсэ, дзёньнікі, прысьвячэньні). «Інбелкульт»;

2. Скобла Міхась. Саркафагі страху. «Кнігазбор»

3. Бартосік Зьміцер. Быў у пана верабейка гаварушчы... Бібліятэка Радыё Свабода;

4. Харэўскі Сяргей. Асмалоўка: дамы і мары. «Кнігазбор»;

5. Галубовіч Віталь. Полацкая шляхта і дынастыя Вазаў. Выдавец А. Янушкевіч;

6. Клышка Анатоль. Францыск Скарына, альбо Як да нас прыйшла кніга. «Беларусь»;

7. Асоба і час. Беларускі біяграфічны альманах. Выпуск 7. Укл. В. Трыгубовіч, А. Фядута. «Лімарыюс»;

8. Улашчык Мікалай. Даць народу гісторыю: успаміны, лісты. «Лімарыюс»;

9. Півавар Мікола. Гістарычнае краязнаўства Беларусі ў 1961-1991 гг. Выдавецтва ВДУ імя П. Машэрава;

10. Місьцюкевіч Аляксандар. Падарожжы па родных мясьцінах. «Юрсапрынт».



www.svaboda.org