Першае інстаграм шоу па-беларуску
У Беларусі запускаецца першае інстаграм шоў па-беларуску «Мова чэлендж».

Падчас шоу ў герояў будзе месяц, каб пачаць размаўляць па-беларуску. Два разы на тыдзень героі будуць атрымліваць заданні, звязаныя з беларускай мовай. Па нарастальнай з кожным заданнем героі ўсё болей у сваім жыцці будуць выкарыстоўваць беларускую мову. Шоу будзе транслявацца ў фармаце сторыз у інстаграме @artsiadziba, а таксама ў інстаграме герояў.
Калі нехта яшчэ не вырашыў перайсці на родную мову, то самы час гэта зрабіць!
Героі будуць абірацца з дапамогай анлайн-кастынгу. Заяўку на ўдзел можна падаць да 1 ліпеня.