Першы ў свеце «Буквар» выдалі беларусы

Нацыянальная бібліятэка Беларусі рыхтуе маштабны праект да 400-годдзя першага „Буквара», якое адзначаецца ў 2018 годзе.

bukvar_02.jpg

Аб гэтым паведаміў у час круглага стала ў прэс-цэнтры БЕЛТА генеральны дырэктар НББ Раман Матульскі.

„Бягучы год мы хочам пражыць пад знакам 400-годдзя першай кнігі пад назвай „Буквар”, — сказаў ён.
„Буквар” убачыў свет летам 1618 года, і да яго выдання мелі непасрэднае дачыненне беларусы.
Плануецца факсімільнае ўзнаўленне кнігі.



Раман Матульскі

«Буквар» быў выдадзена 24 ліпеня 1618 года ў друкарні віленскага Свята-Духава праваслаўнага брацтва ў Еўе ў Вялікім княстве Літоўскім.


Раман Матульскі паведаміў, што ў бліжэйшы час пройдзе прэс-канферэнцыя, дзе будуць агучаны падрабязнасці гэтага міжнароднага праекта, які дэманструе ўклад Беларусі ў еўрапейскую сусветную культуру, адзначыў ён.



Раман Матульскі

Раман Матульскі


Дырэктар бібліятэкі падкрэсліў, што асноўны стратэгічны напрамак работы НББ – развіццё нацыянальнай бібліяграфіі. Размова ідзе пра спіс усіх кніг, усяго, што было напісана, надрукавана беларусамі. „У гэтай базе цяпер каля 600 тыс. запісаў, мы выяўляем тыя помнікі кніжнай культуры, якія знаходзяцца за межамі Беларусі, якія невядомы. За пяць гадоў гэта 18 тыс. назваў, знойдзеных намі за мяжой, у асноўным у еўрапейскіх бібліятэках, музеях. Наступны крок — займець іх у Беларусі”, — сказаў ён.

belta.by, www.racyja.com