Помста за адмову ад «Славянскага базару»? У Мінску адмянілі канцэрт Maruv

Украінская спявачка Maruv паведаміла аб адмене канцэрта, запланаванага на 20 лістапада ў Мінску. На сайце канцэртнай залы адзначана, што гэта звязана з ануляваннем гастрольнага пасведчання.

1580140410_8371_21212121.jpg


Сама спявачка выказала меркаванне, што адмена канцэрта можа быць звязана з яе адмовай удзельнічаць у «Славянскім базары» сёлета. Акрамя таго, адна з прычын — неадпаведнасць праграмы ўзроставаму цэнзу «16+», хаця такое ўзроставае абмежаванне вызначалі самі гарадскія ўлады, кажа спявачка, калі выдавалі пасведчанне на правядзенне канцэрта, піша «Наша Ніва».

«На жаль, маіх канцэртаў яшчэ доўга не будзе ў Беларусі, хаця я б вельмі гэтага хацела», — сказала Maruv.