Пра што жартуюць беларусы. Самыя сьмешныя мемы

Паглядзіце гэтыя напраўду ўдалыя мемы, якія стварылі беларусы. На адмысловай старонцы ў Instagram нават прайшло галасаваньне. А які мем самы сьмешны на ваш погляд?

322012268_3140390752917614_5676633284945336809_n.webp


Як адзначалі арганізатары, ідэя правесьці конкурс беларускіх мемаў узьнікла даволі нечакана: яе проста прапанаваў падпісант. Спачатку не было зразумела, ці будзе гэта камусьці цікава, аднак праведзеная апытанка паказала: запыт адназначна ёсьць.

320999795_889739098709339_8224888169024219033_n.webp

Зьдзівіла тое, наколькі якасныя мемы могуць рабіць людзі, якія раней ніколі гэтым не займаліся. Амаль пад кожным пастом для галасаваньня маюцца камэнтары прыкладна аднолькавага зьместу: выбраць мем, які пройдзе ў наступную стадыю конкурсу, дужа складана.


Найбольш распаўсюджанымі сталі жарты пра дранікі, беларускую мову і гісторыю.


Заўважана і цікавая асаблівасьць: часта больш галасоў атрымлівалі мемы ня столькі сьмешныя, колькі тыя, што падкрэсьліваюць нацыянальную ідэнтычнасьць.


Самы яскравы прыклад — пераможца конкурсу (сюжэт пра тое, як выглядала б Беларусь, калі б мы размаўлялі на роднай мове).

322664508_1410726729757734_5860854335446680375_n.webp