Праект Сяргея Міхалка Drezden выпусціў альбом «Эдэльвейс»

Другі альбом новай групы Міхалка развівае ідэі дэбютнай пласцінкі — і робіць іх яшчэ больш яскрава і глыбока.


У гурта Drezden выйшаў другі альбом «Эдэльвейс». Там — працяг ідэй дэбютнага рэлізу. Музыка па-ранейшаму гучыць як пераасэнсаванне ідэй новай нямецкай хвалі, а пасыл тэкстаў Міхалка — паззл, які ты наўрад ці збярэш з першай спробы.
Цяперашні склад Drezden — гэта сам Сяргей Міхалок, а таксама Павел Міхалок (клавішы), Алесь-Францішак Мышкевіч (бас), Дзяніс Шураў (барабаны) і Павел Вялічка (гітара). Альбом зводзіў і «майстраваў» Віталь Цялезін на сваёй кіеўскай студыі «211».
Разам з выхадам «Эдэльвейса» гурт анансуе і свой дэбютны тур. 23 лютага 2020 года Drezden упершыню выступяць у Мінску, пляцоўка — Falcon Club. Да 7 снежня білеты можна купіць за 28,50 BYN.
Таксама пашанцуе жыхарам Львова (19 студзеня), Кіева (28 лютага) і Харкава (13 сакавіка).
Заадно паглядзі і кліп на загалоўную песню новага альбома.


Паводле 34mag.net