«Практыкі самастойнасці» Мікіты Кадана
У Галерэя сучаснага мастацтва "Ў" адбудзецца прэзентацыя Мікіты Кадана "Практыкі самастойнасці". Запрашаем 3 жніўня а 19-ай гадзіне
Мастацкае жыццё Украіны пасля 2004 года ў значнай ступені вызначаецца самаарганізаванымі практыкамі: куратарскімі праектамі, выставачнымі прасторамі і выданнямі, створанымі самімі мастакамі.
Лік такіх ініцыятыў ідзе на дзясяткі, час ад часу з'яўляюцца новыя.
Аповед будзе ісці пра некалькі ініцыятыў апошняга часу, да якіх мастак мае непасрэднае дачыненне: аб выставах аб'яднання Худрада (Мастацкі савет) — куратарскай групы, у якую ўваходзяць архітэктары, літаратары, перакладчыкі, актывісты і мастакі; аб выданні Prostory, якое дзейнічае ў міждысцыплінарнай прасторы, што аб'ядноўвае літаратуру, сацыяльную крытыку, сучаснае мастацтва, і якое робіць акцэнт на праявах сучаснай культуры, здольных выклікаць страх і нянавісць; а таксама пра нядаўні куратарскі праект Мікіты Кадана "Адкладзеная будучыня" (Postponed Futures) у галерэі GRAD (Лондан) і праблемах гістарыяграфіі ўкраінскага мастацтва, якія разглядае гэты праект.
Мікіта Кадан нарадзіўся ў Кіеве ў 1982 годзе. У 2007 скончыў нацыянальную Акадэмію выяўленчага мастацтва і архітэктуры ў Кіеве, дзе вучыўся ў майстэрні манументальнага жывапісу. З 2004 года — член мастацкай групы Р.Э.П. З 2008 — куратарскага і актывісцкага калектыву Худрада. Мікіта Кадан — аўтар інсталяцый, скульптур, графічных работ, насценных малюнкаў. Прымаў удзел у Кіеўскай біенале "Кіеўская школа", 14 Стамбульскай біенале, выставе ва ўкраінскім павільёне на 56 Венецыянскай біенале. Яго працы знаходзяцца ў калекцыях Мюнхенскай Пінакатэкі, музеяў M HKA ў Антверпене і MUMOK у Вене.
Прэзентацыя адбудзецца 3 жніўня а 19-ай гадзіне ў
Галерэя сучаснага мастацтва "Ў" у межах міжнароднай платформы "АРТ ПРОСПЕКТ", праграмы мастацкіх рэзідэнцый для мастакоў з 10 постсавецкіх краін.