Правакацыйны ролік «Мова Нанова»

Стваральнікі відэа спадзяюцца, што ўсе зразумеюць гумар і не стануць шукаць у ім іншыя падтэксты. Галоўная мэта роліка — паказаць, што беларуская мова — мова модных, паспяховых і сучасных людзей.

myjnia6.jpg


У жартаўлівым відэа на аўтамыйні сустракаюцца брутальны рускамоўны барадач і гламурны беларускамоўны рэпер. З іх шанцуе толькі аднаму…
У роліку зняўся вядомы рэпер Vinsent, які сыграў сам сябе. Вялікі чорны джып для Vinsent’а пазычыў беларускамоўны бізнесовец Аляксандр Валодзін, які сыграў у роліку супрацоўніка мыйні ў вышымайцы. У ролі брутальнага барадача зняўся Яўген Апанасевіч, вядомы беларускамоўны прадстаўнік турыстычнага бізнесу. Паненкі: Ганна Кулакова (гаспадыня беларускага брэнда сукенак KRASA) і яе сяброўка Алёна С. Памяшканне для здымак ласкава дала менская “Аўтамыйня” на вуліцы Радыяльнай, 11.


www.movananova.by