Прэзентацыя кнігі «Насыпаць горы» пройдзе 17 лістапада Мінску
Прэзентацыя кнігі «Насыпаць горы» з удзелам аўтаркі журналісткі рэпартажніцы Малгажаты Шэйнэрт, а таксама перакладчыцы Марыі Пушкінай адбудзецца 17 лістапада ў «Прэс-клубе» (Веры Харужай, 3), а 19:00.
Прэзентацыя пройдзе ў рамках «Месяца польскай літаратуры з кнігарняй Логвінаў».
Крыху пра кнігу. «Насыпаць горы. Палескія гісторыі» – гэтак называецца прысвечаная феномену Палесся кніга – а яе беларуская версія выйшла нядаўна ў выдавецтве «Логвінаў» – вядомай польскай журналісткі-рэпартажніцы Малгажаты Шэйнэрт. Гэта таленавіта закручаны ўсёахопны аповед пра рэгіён, дзе поруч жылі беларусы, палякі, літоўцы, украінцы і габрэі. Але таксама і тутэйшыя — палешукі, для якіх радзіма — гэта не гісторыя ці палітыка, а месца чалавека ў космасе. Гэта застылы ў часе свет магнатаў, паноў і сялян, прамыслоўцаў, гандляроў і цадыкаў, а таксама яго драматычны фінал.
Малгажата Шэйнарт нарадзілася ў 1936 годзе ў Варшаве. Дэбютвала ў 1972 годзе рэпарцёрскай кнігай пра Амерыку. Была шэфам рэпартажнага аддзела «Газэты Выборчай».