“Рок-салідарнасьць” са Зьмітром Вайцюшкевічам!
Грамадзкая кампанія "Рок-салідарнасць" запрашае: 23 мая, серада, на управе БНФ, па адрасу Мінск, Чарнышэўскага, 3 (недалёка ад метро Акадэмія навук) пройдзе творчая
сустрэча са Зьмітром Вайцюшкевічам. У праграме – акустычны канцэрт, адказы на пытанні, конкурсы, дыскусія на актуальныя праблемы беларускай рок-музыкі.і шмат іншага і
цікавага!
Уваход вольны! Пачатак 19.00

Зьміцер Вайцюшкевіч – вядомы беларускі музыкант. Былы удзельнік гуртоў: ПАЛАЦ і КРЫВІ. Удзельнік знакавых фестываляў: Be Free (Будзь свабодным!), Басовішча, Рок-каранацыя, Рок па-вакацыях і
інш. За актыўную грамадзянскую пазіцыю гурт разам з іншымі гуртамі трапіў у так званыя «чорныя спісы». За апошнія месяцы былі адмененыя ўсе запланаваныя канцэрты гурта.
"Рок-салідарнасць" — грамадская кампанія ў падтрымку рок-музыкантаў, якія трапілі ў чорны спіс, створана актывістамі грамадскіх арганізацый і аматарамі айчыннай рок-музыкі,
пачалася 10 снежня 2011 года, у Дзень абароны правоў чалавека.
Стартаваўшы ў Мінску, на сёння кампанія закранула амаль усе гарады Беларусі, актывісты кампаніі раздаюцб дыскі з музыкай забароненых гуртоў, праводзяць сустрэчы з музыкамі і інш.
Далучайцеся да кампаніі праз емэйл: rok.salidarnasc@gmail.com