Сямейную чытанку для дзетак прэзентуюць у Варшаве
Інтэрактыўная гульнявая прэзентацыя сямейнай чытанкі "Зярнятка" з удзелам аўтара-ўкладальніка, педагога Зосі Куставай адбудзецца 12 снежня аб 11.30 у Беларускім Доме ў Варшаве.
Сустрэча для дзетак, бацькоў актуальных і будучых, для аматараў беларускай літаратуры і культуры, для дарослых, якія любяць цукеркі і прыемныя кампаніі.
Мадэратар імпрэзы — Валярына.
Беларускі Дом у Варшаве запрашае (Wiejska 13/3) — 12 снежня аб 11.30 (па польскім часе).
У праграме:
• уступнае слова, размова з дарослымі
• беларускія народныя гульні, прыпеўкі, калыханкі, хуткагаворкі
• літаратурная віктарына для дзяцей і дарослых
• конкурс малюнкаў (малюем на месцах герояў беларускай гісторыі і казак, любімых беларусаў)
• конкурс вершыкаў
• інтэрактыў
• знаёмства з методыкамі гадавання і развіцця
• адказы на пытанні
• аўтограф-сессія
• БУДУЦЬ ПРЫЕМНЫЯ СЮРПРЫЗЫ. Адзін з якіх — прамова пра вывучэнне мовы беларускамоўнай іспанкі Анхелы Эспіноса Руіз.
Зборнік скіраваны на развіццё мовы, творчых здольнасцей, эстэтычнае выхаванне дашкольнікаў і пачаткоўцаў на аснове літаратурнага матэрыялу. У кнізе выкарыстаныя вершы, апавяданні, казкі, загадкі, прыпеўкі, калыханкі, гульні, прыказкі, прымаўкі, хуткагаворкі. Кніга выйшла з друку у 2015 годзе.
Чытанка можа стацца файным падарункам на Калядныя святы для малых і дарослых! Вокладка цвёрдая, малюнкі каляровыя.
Уваход вольны. Шчыра запрашаем! Прыходзьце самі, запрашайце сяброў!