Сюжэт пра беларускі стрыт-арт — у намінантах фестывалю Adami 2016

Абвешчаныя ўсе намінанты на прэміі Другога фестывалю Adami. У шасці намінацыях, пераможца ў кожнай з якіх атрымае прыз у 2000 €, ёсць прадстаўнікі Беларусі. 

brazil_streets_02.jpg


У катэгорыі «навіны і кароткаметражныя фільмы»на прызпрэтэндуе відэасюжэт праграмы «АРТиШОК» (тэлеканал "Беларусь 24") пра фестываль урбан-арту  Vulica Brasil, аўтар — Кацярына Ільліна, відэамантаж — Пётр Бяляеў. Таксама вядома, што адзін прадстаўнік Беларусі атрымае «спецыяльную ўзгадку», яго імя не абвяшчаецца да цырымоніі.


brazil_streets_01.jpg


Намінанты ўсіх катэгорый запрошаныя на ўрачыстую цырымонію ўзнагароджання, якая адбудзецца ў Кіеве 24 лістапада. Акрамя «спецыяльнай узгадкі» да самай урачыстай цырымоніі захаваецца і інтрыга вакол Спецпрыза. Нагадаем, што месячная стажыроўка ў Страсбургу будзе прадстаўленая партнёрам фестывалю ARTE TV, атрымаць яе можа любы з удзельнікаў.

Adami быў створаны для падтрымкі аудыё-, відэа- журналістаў і медыя-прафесіяналаў у краінах Усходняга Партнёрства. Прадстаўнікі шасці краін могуць браць удзел з працамі, прысвечанымі міграцыі, інтэграцыі і культурнай разнастайнасці ў рэгіёне. Назва праекту ўтвораная ад грузінскага слова "адаміані" (чалавек) і ад імя першага чалавека на зямлі — Адама. Фестываль задуманы як мабільны, у гэтым годзе журэнне прайшло ў Батумі, а гала-цырымонія пройдзе ў Кіеве. У Беларусі фестываль пакуль не праводзіўся.



На youtube-канале фестывалю можна паглядзець працы пераможцаў і намінантаў Adami 2015. Сачыць за навінамі зручна на афіцыйнай Facebook старонцы праекта.