Студэнты БДУ знайшлі на Гродзеншчыне старадаўняе Евангелле

Студэнты БДУ падчас этналагічнай практыкі знайшлі рарытэтнае Евангелле, напісанае каля 300 гадоў таму.

sm_full_1_800x600.jpg

Студэнты гістарычнага факультэта Белдзяржуніверсітэта падчас этналагічнай практыкі ў Гродзенскай вобласці знайшлі рарытэтнае Евангелле, напісанае каля 300 гадоў таму. Пра гэта паведамілі карэспандэнту агенцтва «Мінск-Навіны» ў прэс-службе БДУ.

Старадаўняе выданне належыць аднаму са старажылаў Зэльвенскага раёна Аляксандру Калюту. Ён распавёў, што кніга ў іх сям'і пераходзіць ад бацькі да сына некалькі пакаленняў, а яе ўзрост можа складаць каля трох сотняў гадоў.

 У рэліквіі не захаваўся арыгінальны пераплёт.


sm_full_150x112.jpg

Навукоўцы БДУ вызначаць дакладны ўзрост фаліянта і яго унікальнасць.