Сустрэча з Янкам Запруднікам – 28 чэрвеня ў Мінску

Сустрэча з адным з самых вядомых дзеячаў беларускай дыяспары, доктарам Янкам Запруднікам, адбудзецца ў аўторак, 28 чэрвеня, у Мінскай абласной бібліятэцы імя А. Пушкіна (вул. Гікалы, 4).

vokladka_janka_zaprudnik.jpg

vokladka_janka_zaprudnik.jpg


Нагода для сустрэчы — прыезд сп. Янкі на Радзіму напярэдадні яго 90-годдзя і прэзентацыя кнігі "Кантакты", што нядаўна ўбачыла свет у серыі "Бібліятэка "Бацькаўшчыны".
Выданне заснаванае на лістах, што пісалі беларусы з метраполіі Янку Запрудніку, і з’яўляецца своеасаблівым працягам выдадзенай у мінулым годзе кнігі Янкі Запрудніка "Па гарачых сьлядах мінуўшчыны. Лісты 1952-1959 гг.".
Вядомыя даследчыкі эміграцыі Наталля Гардзіенка і Лявон Юрэвіч, якія займаліся ўкладаннем “Кантактаў”, працавалі з тым самым архівам, толькі з іншага ракурсу: іх мэтай было паказаць, як і дзеля чаго беларусы з метраполіі наладжвалі кантакты з беларусамі замежжа.
Апроч галоўнага героя кнігі — доктара Янкі Запрудніка — выступяць:

  • Ганна Запартыка, дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва;
  • Радзім Гарэцкі, акадэмік НАН Беларусі;
  • Адам Мальдзіс, літаратуразнаўца, доктар філалагічных навук;
  • Лідзія Савік, літаратуразнаўца, кандыдат філалагічных навук;
  • Уладзімір Арлоў, гісторык, пісьменнік.
  • Валеры Герасімаў, загадчык аддзела старадрукаў і рэдкіх выданняў Прэзідэнцкай бібліятэкі, намеснік старшыні Рады “Бацькаўшчыны”.


Мадэратар сустрэчы — Наталля Гардзіенка, кандыдат гістарычных навук.
Падчас  імпрэзы адбудзецца ўрачыстае ўганараванне пераможцаў конкурсу працаў пра беларускае замежжа, які ладзіўся Згуртаваннем беларусаў свету “Бацькаўшчына” да свайго 25-гадовага юбілею.
Пачатак імпрэзы 28 чэрвеня ў 18:00. Уваход на мерапрыемства вольны.
Інфармацыйны цэнтр МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”