Свята роднай мовы адзначаць з музыкай, квэстамі і прэзентацыяй мабільнага дадатку
21 лютага «Арт Сядзіба» сумесна з кампаніяй SAY.BY, БУДЗЬМА, і Саюзам беларускіх пісьменнікаў у прасторы «Грай» (Мінск, вул. Інтэрнацыянальная, 33) ладзіць «Дзень роднай мовы».
У межах імпрэзы па святкаванні Дня роднай мовы каманда SAY.BY прэзентуе новую версію мабільнага дадатку. Госці свята змогуць узяць удзел у квэстах з ужываннем дадатку, а самыя актыўныя – атрымаюць цікавыя прызы і падарункі.
На імпрэзе пройдзе шоу «Самшазам», у якім кожны зможа прыняць удзел, выступяць беларускія паэтыя і музыкі. Хэдлайнерам свята выступіць гурт AKUTE. Таксама на другім паверсе прасторы «Грай» будуць дзейнічаць пляцоўкі настольных гульняў, дзіцячых актыўнасцяў і невялічкі кірмаш.
21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Ён быў абвешчаны UNESCO у 2000 годзе. У гэты дзень ва ўніверсітэтах і клубах праходзяць адмысловыя мерапрыемствы і акцыі, у сацыяльных сетках і СМІ з’яўляюцца шматлікія конкурсы і публікацыі — і ўсё прысвечана беларускай мове.
Арганізатары імпрэзы – «Арт Сядзіба», Cаюз беларускіх пісьменнікаў, кампанія «Будзьма беларусамі!», ПЭН-цэнтр, Белсат і SAY.BY.
Уваход вольны, але варта зарэгістравацца. Інфалінія: +375 25 996 93 76.
Паводле прэс-рэлізу