
Артыкулы Алены Ляшкевіч у «Новым Часе»
«Пад адной вокладкай сабраныя нарысы пра свята, якія пісаліся са зваротам да вялікага кола навуковай літаратуры і палявых матэрыялаў, а таксама рэпартажы з выездаў на святкаванні ў асобныя вёскі. У некаторых тэкстах ідзе гаворка не толькі пра беларускую культуру. Абрады разглядаюцца на агульнаеўрапейскім фоне. Некалькі тэкстаў прысвечаны параўнанню беларускіх і польскіх свят», — адзначаецца ў анатацыі да кнігі.

З артыкулаў можна даведацца пра асаблівасці адзначэння традыцыйных святаў у розных рэгіёнах Беларусі. Аўтарка таксама звяртае ўвагу на экалагічныя праблемы, звязаныя з некаторымі святамі, да прыкладу, традыцыю выкарыстання штучных кветак на Дзяды, і дае парады, як можна праводзіць святы без шкоды для прыроды. У якасці ілюстрацый у кнізе змешчана амаль 400 экспедыцыйных фотаздмкаў Алены Ляшкевіч. Таксама кніга аздоблена малюнкамі Рамана Плавінскага.

Рэдактар — Таццяна Лапцёнак. Са зместам кнігі можна пазнаёміцца тут.