Тоны камянёў сабраныя людзьмі на рэстаўрацыю Крэўскага замка

Грамадскі актывіст Глеб Лабадзенка паведаміў пра гэта ў сваім фэйсбуку

68004fc70e113bced75dbdea654b7507.jpg

Крэўскі замак — адно са звёнаў «каменнага ланцуга», збудаванага першымі князямі Вялікага Княства для абароны ад крыжакаў. З ім звязаныя многія гістарычныя падзеі, у тым ліку Крэўская унія. Саму назву «Крэва» гісторыкі выводзяць ад крывічоў. Яго рэстаўрацыю пачалі летась, пад пільным кантролем гісторыкаў з Акадэміі навук. Аднак сутыкнуліся з нечаканай праблемай.
Чытайце таксама: У Крэве на адбудове замку скончыліся камяні.
«Размаўляў з рэстаўратарамі Крэўскага замка — у іх скончыліся камяні. Усе, якія раней вываліліся са сцен, паднятыя з зямлі і ахайна ўстаўленыя на месца. Але ясна, што за столькі гадоў разбурэння шмат што расцягалі па будоўлях людзі». Хай кожны прывязе ў Крэва камень!» — з такім незвычайным заклікам выступіў заснавальнік курсаў «Мовананова» Глеб Лабадзенка.
На заклік адгукнуліся многія. Святлана і Якуб Коласы, Дзмітры Карабач і Андрэй Ігнацік з Падароска (Ваўкавыскі раён) прывезлі прычэпчык валуноў сваёй машынай.

nn.by

nn.by

16 лістапада Глеб Лабадзенка паведаміў, што сабраныя грошы на 100 тон камянёў і першыя тоны камянёў ужо дастаўленыя да замка. «Увогуле, гэта неверагодная моц грамадзянскай супольнасці: учора вы ахвяравалі грошы, а ўжо сёння камяні прывезлі на замак і праца пайшла далей!! Дзякуй усім!» — напісаў актывіст.


Паводле nn.by