Знойдзена ўнікальная карта Рэчы Паспалітай ХVII стагоддзя
Карту знайшлі ў адным з архіваў Парыжа.
![nn.by nn.by](/img/v1/images/karta1_181117_7wt20.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
nn.by
Карта створана ў сярэдзіне ХVII стагоддзя Нікаля Сансонам, пачынальнікам французскай картаграфіі. Намалявана ўручную, пра яе існаванне было вядома з крыніц, але дагэтуль яе ніхто не бачыў.
![nn.by nn.by](/img/v1/images/karta5_181117_lufe2.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
nn.by
Карта знойдзена беластоцкімі навукоўцамі ў адным з архіваў Парыжа.
Гэта дае надзею, што аднойчы будзе знойдзена і Радзівілаўская карта ВКЛ 1603 года.
nn.by