Топ-10 фільмаў Мэла Гібсана, генія і бунтара сучаснасьці

На днях легендарнаму актору і рэжысэру споўнілася 68 гадоў. На працягу ўсёй кар’еры за Гібсанам цягнецца шлейф усеагульнага прызнаньня і вялікіх скандалаў. Чалавека, які зьняў «Пакуты Хрыста», абвінавачвалі ў антысэмітызме на паркоўцы, у дзевяностых ён атрымаў прэміі «Оскар», у тым ліку як лепшы рэжысэр, а яшчэ нядаўна быў пад маўклівай забаронай у прафэсіі. Мы склалі сьпіс зь дзесяці лепшых акторскіх стужак Мэла Гібсана. Прыемнага прагляду!

Мэл Гібсан

Мэл Гібсан

Акрамя гэтай аўтарскай падборкі іншыя сьпісы фільмаў глядзіце тут.

Нумар 10. Сьмяротная зброя 4 (Lethal Weapon 4). 1998

lethal_4.avif

Апошняя на сёньняшні дзень частка знакамітых фільмаў уяўляе сабой кульмінацыю адной з самых знакавых гісторый пра сяброў-паліцэйскіх у гісторыі Галівуда. У гэтай частцы рэжысэра Рычарда Донэра Мэл Гібсан і Дэні Гловэр вяртаюцца ў ролі ўлюбёнага дуэта.

Да гэтага чацьвертага фільма франшыза значна разьвілася. Тут гледачы сутыкнуцца з большым акцэнтам на асабістым жыцьці і ўзаемаадносінах герояў. Сярод крыміналу, зь якім па-ранейшаму трэба змагацца, стужка паглыбляецца ў тэмы сям'і, непазьбежнага старэньня і ўжо блізкай перадачы паўнамоцтваў.

Легендарная фраза героя Дэні Гловэра «Я занадта стары для гэтага» выдатна перадае агульны дух фільма.

Нумар 9. Чаго прагнуць кабеты (What Women Want). 2000

what_women_want_1.webp

Хто можа лепш ведаць пра жаданьні кабетаў, чым кабета-рэжысэрка? Відаць, толькі Мэл Гібсан, які грае ў гэтым фільме чалавека з суперздольнасьцю чытаць думкі любой дзяўчыны.

Рэжысэрка Нэнсі Маерс запускае гледачоў у камедыйныя галаваломкі полавага разуменьня. На парозе новага тысячагодзьдзя, калі грамадзтва вывучала свае погляды на ролі мужчыны і жанчыны ў соцыюме, гэты фільм стаў забаўляльным дасьледаваньнем таго, што можа значыць па-сапраўднаму зразумець супрацьлеглы пол.

Калі няшчасны выпадак дае герою Гібсана магчымасьць пачуць самыя патаемныя думкі кабеты, ён трапляе ў сьвет жаночага самааналізу. Мужчына паступова становіцца прасякнуты суперажываньнем.

Выдатная карціна, каб паглядзець разам з каханым чалавекам і пасьмяяцца ад душы.

Нумар 8. Патрыёт (The Patriot). 2000

the_patriot.jpg

Паглядзіце на Мэла Гібсана: хто зможа сказаць, што гэты чалавек не патрыёт? Шчыры рэспубліканец з адданасьцю прыйдзе на абарону радзімы, калі спатрэбіцца. З гэтым апісаньнем і выглядам, ён мог бы быць сынам Клінта Іствуда.

Фільм, зьняты рэжысэрам Роландам Эмерыхам, імкнецца адлюстраваць дзікую і антыпяшчотную эпоху вайны за незалежнасьць ЗША праз глыбокі асабісты і эмацыйны аповед. Мэл Гібсан выконвае ролю складанага героя, які становіцца ўцягнутым у канфлікт не па сваёй волі.

Ён увасабляе чалавека, які разрываецца паміж пацыфізмам, народжаным жахамі яго мінулага, і магутнай прагай справядлівасьці.

Нумар 7. Чалавек без твару (The Man Without a Face). 1993

the_man_without_a_face.webp

Гэтая стужка стала першай, дзе Гібсан выступаў і як рэжысэр, і як выканаўца галоўнай ролі. І дэбют атрымаўся выдатным. Мэл грае зьнявечанага былога настаўніка, чыё самотнае існаваньне парушаецца зьяўленнем юнака, якога чульліва сыграў Нік Шталь. Фільм распавядае пра складаныя адносіны, якія разгортваюцца паміж гэтымі двума героямі, кожны зь якіх ізаляваны па-свойму, калі яны дапамагаюць адзін аднаму супрацьстаяць свайму мінуламу і пракласьці шлях да ачуняньня.

Нумар 6. Баўнці (The Bounty). 1984

the_bounty.jpg

Гэты фільм, які адрозьніваецца ад сваіх папярэднікаў пра знакаміты бунт на караблі, прапануе сьвежы погляд на падзеі, якія прывялі да аднаго з самых сумна вядомых мяцяжоў у ваенна-марской гісторыі. Стужка з Мэлам Гібсанам і Энтані Хопкінсам стварае выкшталцоную карціну складаных характараў і надзвычай суровых рэаліяў марскога жыцьця напрыканцы XVIII стагодзьдзя. Разам зь імі ў стужцы зьняўся Дэніэл Дэй-Льюіс, адзін з самых лепшых актораў у гісторыі.

У адрозьненьне ад ранейшых вэрсій гісторыі, якія часта малявалі капітана як тыранічнага злыдня, а старэйшага афіцэра як гераічную постаць, гэтая праца Роджэра Дональдсана паглыбляецца ў душы герояў.

Кожны з маракоў апынецца ўрэшце на райскай выспе, дзе мясцовыя паненкі будуць радыя выканаць любыя жаданьні. Зрэшты, гэта цалкам не адпавядае дысцыпліне. Але якое падпарадкаваньне, калі ты ў раі?

Нумар 5. Вар’яцкі Макс 2 (Mad Max 2). 1981

mad_max_2.jpg

Першы, а асабліва другі фільм антыўтопіі Джорджа Мілера зрабіў з Гібсана сусьветную зорку. Калі вы некалькі гадоў глядзелі новую вэрсію з Томам Хардзі, не палянуйцеся і знайдзіце арыгінал. Ідэальна стылёвы вытрыманы фільм з захапляльным сюжэтам.

Постапакаліпсіс, якім пужаюць з розных бакоў, для герояў фільма ўжо надыйшоў, і сярод аўстралійскай пустыні неабходна навучыцца выжываць і не згубіцца сярод пяску і тых, каго яшчэ нядаўна можна было назваць людзьмі.

Нумар 4. Сьмяротная зброя (Lethal Weapon). 1987

lethal_weapon.jpeg

Фільм Рычарда Донэра пераасэнсаваў жанр пра калегаў-паліцэйскіх, і ўсталяваў па сутнасьці новы стандарт для падобных стужак. У галоўных ролях былі занятыя Мэл Гібсан у вобразе дзікага і непрадказальнага паліцэйскага і Дэні Гловэра ў ролі зразумелага, арыентаванага на сям'ю, старэйшага напарніка.

Цудоўная паліцэйская драма з ідэальнай дозай гумару стварыла формулу, якую шматлікія фільмы з таго часу спрабавалі паўтараць, але мала хто здолеў. Гэта гісторыя пра двух мужчынаў, якія, нягледзячы на свае рознагалосьсі, знаходзяць агульную мову і глыбокае сяброўства.

Нумар 3. Мэвэрык (Maverick). 1994

maverick.jpg

Рычард Донэр зьняў цудоўны фільм, дзе вэстэрн спалучаецца з камэдыйнымі ноткамі. Гледачы трапяць на Дзікі Захад, а Мэл Гібсан выконвае галоўную ролю харызматычнага і хітрага гульца ў покер, які імкнецца назьбіраць дастаткова грошай, каб прыняць удзел у гульні з высокімі стаўкамі.

Стаўка можа быць значна больш вялікай за любую суму даляраў. Паставіць сваё жыцьцё на магчымую перамогу – значыць рызыкнуць раз і назаўжды. Разам з Гібсанам у фільме зьзяе Джодзі Фостэр, якая якраз была на вышыні сваёй акторскай кар’еры.

Нумар 2. Гамлет (Hamlet). 1990

hamlet_1.jpg

Стужка Франка Джэфірэлі можа паспрачацца за званьне найлепшай экранізацыі гісторыі пра прынца дацкага з працай Лоўрэнса Аліўе 1940-х. Зрэшты, пакінем клясыку на іншы агляд, і аддамо належныя хвалебныя словы больш сучаснаму прачытаньню Шэкспіра.

На жаль, часта даводзіцца сустракаць трагічныя спробы экранізацыяў п’есаў вялікага ангельца. Калі сутыкаецца Галівуд і Шэкспір, на выхадзе можна чакаць нейкага кампраміснага рашэньня, якое можна апісаць як «ня вашым і ня нашым». Гэтая праца з Мэлам Гібсанам у галоўнай ролі зьяўляецца прыемным выключэньнем. Сам Гібсан раскрывае свой драматычны талент ва ўсёй красе.

Калі даўно не перачытвалі Ўільяма, паглядзіце гэты фільм.

Нумар 1. Адважнае сэрца (Braveheart). 1995

braveheart.jpg

Манумэнтальная праца Мэла Гібсана, якая ўвяла яго ў бессьмяротны пантэон кіно. Гэты фільм, які паставіў і сыграў у ім галоўную ролю сам Гібсан. У гістарычнай драме дзеяньне адбываецца ў Шатляндыі ХІІІ стагодзьдзя. Адважнае сэрца належыць Уільяму Ўолэсу, чалавеку, чыя асабістая трагедыя распаліла полымя паўстаньня супраць прыгнятальнікаў з поўдню – ангельцаў.

Гібсан паказаў свайго героя значна больш складаным, чым ваяром і лідэрам паўстанцаў. Ён перажывае жыцьцёвыя і рамантычныя складанасьці, а ім кіруе прага свабоды.

Стужка абавязкова ўскалыхне вашае сэрца, адважнае яно альбо не.

Прыемнага прагляду!