У Мінску адзначылі самае «лютае» музычнае свята (фота)
У сталічным клубе «Бруге» пад заканчэнне зімы, 19 лютага, адбыўся традыцыйны «Люты фэст». На ім выступілі прадстаўнікі беларускай фолк-рок сцэны: «Адарвірог», «Рокаш», «PLEMЯ», «Sakramant», «Alfar» і «Omut».

Кожны гурт мае сваё ўнікальнае гучанне і накірунак. Пераважная большасць выступоўцаў спявалі менавіта па-беларуску. Хочацца асабліва адзначыць гурт «PLEMЯ» за добрыя касцюмы, адметныя мікрафонныя стойкі і высокі артыстызм.
Калі вам замала фолк-року гэтай зімой, дык 25 лютага можна завітаць у клуб «Re:public», дзе адбудзецца фестываль «Зважай».